Наверх
Слоним
небольшая облачность
9 °C
Зельва
небольшая облачность
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Модніца

10 ноября 2019 14:38
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях

Малюнак Яўгена Іванова

У раённы гарадок Жупранкі Нінку прывёз муж. Івана Сцяпанавіча Міноўскага сюды прыслалі вялікім, па мясцовых мерках, начальнікам. На той час была яна стройная, як маладая бярозка, з густымі чорнымі валасамі, мілым тварыкам і радзімкай на верхняй губе. Не было ў Нінкі ні спецыяльнасці, ні адукацыі, але за добрым мужам пачувалася як у бога за пазухай. Толькі і ведала, што прыгожа ўбірацца ды хадзіць па мясцовых магазінах, а то і ў абласны горад час ад часу трапляла, вярталася адтуль з абноўкамі, ад якіх і так ажно ламалася шафа.

Упраўляцца з дамашняй работай Нінка не ўмела і не хацела, таму неўзабаве пасля прыезду для гэтай справы была нанята пажылая кабета з недалёкай вёскі. Ванда і есці варыла не горш, чым у якім рэстаране, і ў хаце трымала чысціню. Але Нінцы ўсё было не так ды не гэтак. Яна крычала на бедную Ванду, папракала чым толькі можна і няможна. Тая маўчала, бо вяртацца назад у сям`ю брата, дзе жыла раней, зносячы лаянку ды кпіны радні, зусім не хацелася.

— Як ты ўсё гэта цярпіш? — не раз пытала суседка Казя Акушка.

— А што мне рабіць? У вёску вяртацца? Дык гэта тое самае, што з агню ды ў полымя…

Нінка апраналася як пані, насіла адмысловыя капялюшыкі. Сярод хустак ды шапак а-ля рэшата — любімых убораў мясцовых кабет — яна ў гэтых капялю­шыках выглядала як паўлін у куратніку.

Не было ў яе сябровак нават сярод жонак другіх начальнікаў, бо надта высока сябе несла. Усё адна ды адна.

Дзяцей Нінка не хацела, хоць Іван Сцяпанавіч марыў пра сына ці дачушку.

— Яшчэ чаго! — абуралася жонка, як толькі ён пачне гаворку пра нашчадкаў. — Ты цэлымі днямі на рабоце, а мне адной з малым гушкайся?! Ды і фігуру сапсую, буду тоўстай і непрыгожай.

На гэтым размова і заканчвалася.

Міналі гады. Так яны і жылі, кожны сваімі інтарэсамі. Аднойчы, у самы разгар лета, Іван Сцяпанавіч памёр проста за рабочым сталом.

Нінка разгубілася. Яна не шкадавала мужа, не плакала па ім, а гаротна думала, што будзе з ёй. Пенсію атрымлівала малую, бо нідзе ж не працавала ні дня, а заробак Івана Сцяпанавіча спушчала на ўборы ды розныя прысмакі.

Таго, што засталося ў дамашняй казне, хапіла толькі на пару месяцаў. Плаціць служанцы не было чым, і тая падалася назад у вёску ў братаву сям`ю.
Вялікі і некалі прыгожы дом прыходзіў у запусценне, бо не было гаспадарскай рукі. Жыллё-то службовае, якое некалі выдзелілі Івану Сцяпанавічу, а Нінка тут нібыта і ні пры чым. Хацелі выселіць, але нечакана яна паказала востранькія зубкі. Паехала да абласнога начальства, расплакалася-разнылася, і ад яе адчапіліся. А тут і прыватызацыя якраз пайшла, і кабета не прамарудзіла аформіць дом на сябе.

Ад гора-бяды яна навучылася трымаць у руках швабру ды венік і памалу прывяла сваё жыллё ў адносны парадак. Бялізну мыла рукамі, бо ў свой час не купіла машыну-аўтамат. А цяпер за што купіш?

Калі хто не бачыў Нінку гадоў з дзесяць, то ні за што не пазнаў бы, гэдат яна змянілася. З прыгажуні-модніцы ператварылася ў тоўстую кабету з пакляй сівых валасоў на галаве. Яна і цяпер хацела быць маднейшай і прыгажэйшай за ўсіх, але не было за што. Сукенкі, якімі была забіта шафа, не налазілі хоць плач. Калі ў паліто гузікі яшчэ можна перашыць бліжэй да борта, то з сукенкамі ўжо нічога не зробіш.

Пра касметыку і гаварыць няма чаго. Раней яна карысталася толькі імпартнай, а цяпер і на нашу не ставала грошай. Для Модніцы гэта была проста катастрофа. У гарадку пачалі адкрывацца прыватныя магазіны. Адкрыўся і парфумерны са свабоднай выкладкай тавараў. Можна было прыйсці і скарыстаць пробнік духоў ці туалетнай вады, каб потым купіць тое, што спадабаецца.

Нінцы купляць не было за што, і яна ледзь не кожны дзень асвяжалася тымі пробнікамі. Дзяўчаты-прадаўцы заўважылі і разгадалі яе хітрыкі, але нічога не казалі. Шкадавалі Модніцу і спагадалі ёй.

Праз нейкі час з`явіліся і пробнікі губной памады. Нінка гля­дзелася ў маленькае люстэрачка, што прыносіла з сабой, і малявала губы.
Напрадвесні адна з прадаўшчыц заўважыла за ёй непрыстойны ўчынак.

— А наша Модніца ўкрала пробнік губной памады, — сказала сяброўкам. — Засунула ў пальчатку і пайшла. Што будзем рабіць?

— Ат, няхай ідзе, тым больш што такая памада ўжо закончылася, то і пробнік не патрэбны.

Нінка была рада, што яе не злавілі і не прымусілі вярнуць крадзенае. Яна падумала, што ніхто не бачыў.

Праз нейкі час украла пробнік духоў. Са спрытам цыркачкі змахнула ў сумачку з прылаўка. Дзяўчаты-прадаўцы пераглянуліся.

— Так яна і ўвесь наш тавар вынесе, калі маўчаць, — мовіла Рыта, што стаяла на касе. — І выдаваць гаспадару шкада, бо такая няшчасная гэтая Модніца… Абы-як апранута… Відаць, што ўсё на ёй з сэканд-хэнда, і то, мабыць, на вагу купленае…

— Цяпер яна да нас доўга не пойдзе, будзе саромецца, — сказала Ліда. — А я ведаеце, што думаю? Як прыйдзе ў наступны раз, давайце падорым ёй і памаду, і духі. Гэта ўсё нядорага каштуе, калі раскінуць на нас чатырох. Давайце…

Дзяўчаты згадзіліся.

Модніца прыйшла ў магазін напярэдадні свята 8 Сакавіка. Пахадзіла, паглядзела, але нічога не ўкрала і ўжо накіравалася да выхаду.

— Гэта вам ад нас, — падала ёй пакуначак Рыта. — Віншуем са святам!

— Ага, віншуем! Здароўя вам і шчасця! — загаманілі дзяўчаты.

Модніца не знайшла слоў, каб ім падзякаваць. Яна глядзела на ўсіх шчаслівымі, затуманенымі ад слёз вачамі, пакланілася і выйшла на залітую вясновым сонцам вуліцу…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание