Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
небольшой дождь
5 °C
Дятлово
небольшой дождь
5 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Беларуская зборная U-15 паказала добрую гульню

13 ноября 2019 9:52
Поделиться:
  Завяршыўся турнір развіцця УЕФА па футболу, які праходзіў з 7 па 11 лістапада ў Мінску. У складзе беларускай зборнай U-15 гуляў Мацвей Каўрук, выхаванец трэнера ДЮСШ №1 горада Слоніма Руслана Корнева.

У першы дзень турніру, 7 лістапада, беларусы сустракаліся са зборнай з Гібралтара і атрымалі ўпэўненую перамогу – 5:0. Амаль увесь першы тайм матчу на варотах стаяў Максім. Ён годна і сумленна выконваў ускладзеныя на яго абавязкі. Сапернік не змог скарыць вароты беларускай зборнай, хоць небяспечныя моманты ўсё ж былі. У другім матчы каманда сустракалася са сваімі аднагодкамі з Арменіі. Прапусціўшы два галы, беларусы адыгралі толькі адзін гол – 1:2.

У заключны дзень, 11 лістапада, нашы гульцы сустракаліся з футбалістамі з Вугоршчыны.

Асноўны час матчу завяршыўся нічыёй. На 13-ай хвіліне адкрылі лік беларусы, на 62-ой хвіліне вугорцы выправіліся і зраўнялі лік на табло. Па пасляматчавых пенальці больш трапнымі былі вугорскія футбалісты.

Карэспандэнту газеты стала вядома, што фарміраванне каманды адбывалася літаральна напярэдадні турніру, але гэта не перашкодзіла хлопцам мабілізавацца, настроіцца на перамогу і дамагчыся някепскіх вынікаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание