Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
небольшой дождь
4 °C
Мосты
небольшой дождь
4 °C
Дятлово
небольшой дождь
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскі паэтычны дэсант высадзіўся на Лідчыне

13 ноября 2019 15:00
Поделиться:

У Беліцкай школе

Слонімскія паэты Сяргей Чыгрын, Мікола Канановіч, Святлана Адамовіч і Надзея Салейка 12 лістапада адправіліся на творчую сустрэчу спачатку са школьнікамі і настаўнікамі Беліцкай сярэдняй школы ў Лідскім раёне, а пасля — у Лідскі замак, дзе ў літаратурным салоне чыталі вершы і спявалі песні лідзянам.

У Беліцы

У Беліцкай школе не шмат вучняў, таму паслухаць слонімскіх творцаў у актавую залу прыйшлі амаль усе школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў. У гэтай школе сёлета вучацца блізу 60 чалавек. Каля 30 школьнікаў прысутнічалі на сустрэчы са слонімскімі літаратарамі.

Вучні Беліцкай СШ на сустрэчы са слонімскімі літаратарамі

Слонімскіх гасцей вучням і настаўнікам прадставіў мясцовы грамадскі актывіст Сяргей Трафімчык.

Сяргей Чыгрын падчас свайго выступлення паказаў незвычайныя кнігі для дзяцей і дарослых, якія ён мае ў сваёй хатняй бібліятэцы. Дзеці з цікавасцю слухалі і разглядалі кніжкі.

З не меншай, здаецца, цікавасцю яны слухалі вершы Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч і Надзеі Салейка. Асабліва дружна і шчыра вучні і іх настаўнікі апладзіравалі Святлане Адамовіч і Надзеі Салейка, калі тыя дуэтам спявалі для іх песню.

Калі Мікола Канановіч папрасіў падчас свайго выступлення падняць рукі тых дзяцей, хто чытае папяровыя кнігі па-за межамі школьнай праграмы, руку нясмела падняла адна старшакласніца, але потым хутка яе апусціла. На такое ж пытанне пра электронныя кнігі станоўча адказалі некалькі школьнікаў.

Віктарына на веданне беларускіх пісьменнікаў

Сяргей Чыгрын правёў з вучнямі 6 і 7 класаў віктарыну на веданне беларускіх пісьменнікаў.

Дзеці называлі імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Васіля Быкава і яшчэ некалькіх беларускіх пісьменнікаў.

Да ліку беларускіх творцаў адзін хлопчык аднёс і Аляксандра Пушкіна.

Напрыканцы віктарыны вядоўца падараваў траім пераможцам блакноты і ручкі ды даў заданне спісаць іх імёнамі беларускіх пісьменнікаў у алфавітным парадку, каб у наступную сустрэчу здзівіць сваімі ведамі ўсіх прысутных.

Спяваюць Надзея Салейка і Святлана Адамовіч

Слухаюць

На развітанне гаспадары паказалі гасцям свой школьны музей.

У Лідзе

Сустрэча ў літаратурным салоне Лідскага замка была запланавана на 17.30.

Слонімцы прыехалі ў Ліду на гадзіну раней, таму быў час паглядзець помнік Вялікаму князю Гедыміну ды наведаць хату-музей паэта і грамадскага дзеяча Валянціна Таўлая, які, дарэчы, нарадзіўся ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Слонімцы ў Лідскім замку

І Гедымін, і музей Таўлая знаходзяцца, лічы, каля самых муроў Лідскага замка.

Да помніка Гедыміну слонімскіх паэтаў правёў мясцовы журналіст, выдавец, паэт, няўрымслівы краязнаўца і грамадскі актывіст Станіслаў Суднік, з якім заўсёды цікава пагутарыць пра гісторыю роднага краю, літаратуру і наша сённяшняе жыццё.

Экскурсію па музеі Валянціна Таўлая для слонімцаў правёў апантаны сваёй справай музейшчык Алесь Хітрун.

Лідзяне слухаюць слонімцаў

Літаратурны салон «Над Лідзейкай» у зале Лідскага замка аздоблены карцінамі са светлымі пейзажамі, што стварае ўтульнасць і камернасць падчас музычна-літаратурных імпрэзаў.

Не раўнадушныя да паэзіі і музыкі жыхары Ліды выступленне кожнага са слонімскіх гасцей віталі шчырымі апладысментамі. Песні Надзеі Салейка сольна і ў дуэце са Святланай Адамовіч зноў мелі найбольшыя водгукі ў слухачоў.

Для жыхароў Ліды спяваюць Святлана Адамовіч і Надзея Салейка

Была невялікая палеміка работніцы музея з Сяргеем Чыгрыным наконт выдання краязнаўчай літаратуры ў пачатку сустрэчы, але напрыканцы жанчына, як і іншыя прысутныя, падзякавала слонімцам за цікавы вечар.

У літаратурным салоне

Варта дадаць, што літаратурная імпрэза праходзіла пад назвай «Паланэз над Шчарай» і з`яўлялася прэзентацыяй слонімскага літаратурнага альманаха «Паланэз», першы нумар якога пабачыў свет сёлета перад святам беларускага пісьменства ў Слоніме.

Гедымін у Лідзе

Некалькі асобнікаў «Паланэза» з аўтографамі чатырох яго аўтараў засталіся ў Лідзе. Лідзяне дзякавалі слонімцам за сустрэчу і запрашалі прыязджаць да іх яшчэ з цікавымі імпрэзамі і прэзентацыямі.

Ля сцен Лідскага замка

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание