Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Бронза ў абодвух слонімцаў

14 ноября 2019 10:13
Поделиться:

Барацьба

У Гродне 6 лістапада прайшла спартакіяда ДЮСШ і СДЮШАР Гродзенскай вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў 2003-2004 года нараджэння. Пяць барцоў са Слоніма былі заяўлены, двое вярнуліся з бронзавымі медалямі.

У спартакіядзе ўдзельнічалі сем каманд і больш за шэсцьдзесят спартсменаў. Кожная схватка праходзіла без выкарыстання падножак і захопаў ніжэй пояса. Галоўная задача ўдзельніка паядынку ў грэка-рымскай барацьбе — выпхнуць саперніка за тэрыторыю круга. На адзінаборства адводзілася па тры хвіліны на кожны перыяд, а іх было два.

Трэнер па грэка-рымскай барацьбе ДЮСШ №1 Слоніма Аляксандр Дудкін расказаў карэспандэнту газеты некаторыя падрабязнасці першынства.

— Па рэгламенце на спаборніцтвы дапускалася да дзесяці барцоў, але выставіць на спаборніцтвы такую колькасць спартсменаў на сённяшні дзень не ўяўляецца магчымым. Перш-наперш, па прычыне таго, што столькі спартсменаў заяўленага ўзросту ў ДЮСШ №1 Слоніма папросту няма. На спаборніцтвы ехалі пяць чалавек, але падчас узважвання ў аднаго выявілі пераважку. Да паядынкаў былі дапушчаны толькі чатыры чалавекі.

Нягледзячы на тое, што слонімцаў было не шмат, а значыць, шансу на ўзыходжанне на п`едэстал было менш, чым у іншых каманд, нашы барцы ўсё ж заваявалі медалі.

Адказна падыходзячы да настаўленняў свайго трэнера Аляксандра Дудкіна, Максім Таўрэль у вагавай катэгорыі 60 кг і Мікіта Жылінскі ў вагавай катэгорыі 51 кг прывезлі ў Слонім два бронзавыя медалі.

 Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание