Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцы прывезлі з Ваўкавыска 13 медалёў, з іх адзін залаты

14 ноября 2019 10:09
Поделиться:

Вераніка Бандалоўская

У лёгкаатлетычным манежы і на бегавой дарожцы стадыёна Ваўкавыска прайшло адкрытае першынство па лёгкай атлетыцы "Восеньскія старты" сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 года нараджэння і маладзейшых. Слонімскія атлеты прывезлі са спаборніцтваў 13 медалёў, з якіх адзін залаты.

Адзіны залаты медаль за скачкі ў даўжыню належыць Вераніцы Бандалоўскай (яе вынік — 4,51 м).

Сярэбранымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Уладзімір Вайцяховіч (трайны скачок), Мікалай Куляшэвіч (бег на 60 м), Раман Тараеў (бег на 1000 м), Уладзіслаў Анішчык (кіданне дыска).

Трэці вынік у сваіх практыкаваннях паказалі Вераніка Бандалоўская і Іван Гарун (трайны скачок), Мікалай Куляшэвіч і Вікторыя Талерчык (кіданне дыска), Паліна Санько і Ягор Альшэўскі (бег на 1000 м).

У першынстве ўдзельнічала каля 200 лёгкаатлетаў з Баранавічаў, Кобрына, Слоніма, Мастоў, Шчучына, Скідзеля, Зэльвы і Ваўкавыска.

Атлеты спаборнічалі ў бегу на 60 м і 60 м з/б, 300 м, 600 м, 1000 м, 2 км с/г, скачках у даўжыню, вышыню, трайным скачку, кіданні дзіды і дыска, штурханні ядра.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание