Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія школьнікі праверылі свае фізічныя здольнасці

15 ноября 2019 10:50
Поделиться:

Прайшло першынство Слонімскага раёна па лёгкаатлетычных скачках і кіданнях

У рамках акцыі "Спорт для ўсіх" 12-13 лістапада ў ДЮСШ №3 Слоніма прайшло першынство Слонімскага раёна па лёгкаатлетычных скачках і кіданнях сярод навучэнцаў 2006-2007 года нараджэння і маладзейшых. У ім удзельнічалі ў асноўнай масе сярэднія школы горада. З сельскіх школ даехалі толькі сярэднія школы з Міжэвічаў і Азерніцы.

Спаборніцтвы праводзіліся па скачках у даўжыню і вышыню, патройным скачку, штурханні ядра, кіданні дзіды і дыска.

Па выніках усіх дысцыплін сярод гарадскіх школ першае агульнакаманднае месца ў СШ №3 (279 балаў), а сярод сельскіх — у Азярніцкай сярэдняй школы (61 бал).

Другое месца сярод гарадскіх школ — у СШ №9 (259 балаў), а трэцяе — у каманды з СШ №5 (248 балаў).

Сярод сельскіх школ другое месца — у Міжэвіцкай сярэдняй школы (33 балы).

Асноўныя спаборніцтвы праходзілі на стадыёне «Юнацтва».

У дысцыпліне «скачок у даўжыню» першае месца сярод юнакоў заняў Уладзіслаў Вайцяховіч (лепшы вынік — 4,54 м), а сярод дзяўчат — Карына Місцюкевіч (4,49 м).

У патройным скачку лідарам быў ізноў Уладзіслаў Вайцяховіч (9,82 м), а ў дзяўчат — Вераніка Бандалоўская (9,73 м).

У штурханні ядра ў юнакоў вызначыўся Дзяніс Быцко (11,00 м) і Анастасія Траян (7,25 м).

У кіданні дыска не было роўных гімназісту Раману Грыгарану (28,40 м) і навучэнцы СШ №3 Лізавеце Бязрукавай (21,25 м).

У кіданні дзіды лепшым быў Данііл Комлеў з СШ №7 (24,30 м) і Ефрасіння Крыт з СШ №8 (18,30 м).

У лёгкаатлетычным манежы дзеці спаборнічалі ў скачках у вышыню. Найлепшы вынік паказалі Аляксандр Дабрынін і Карына Рагаткіна. Абодва пакарылі планку вышынёй 130 см.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание