Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
ясно
20 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Зміцер Цеслянок: Хачу і ў жыцці быць на вышыні

15 ноября 2019 12:30
Поделиться:

Зміцер — прамысловы альпініст

У Зміцера Цеслянка з Мастоў — рэдкая спецыяльнасць. Ён прамысловы альпініст. Пра сваю працу, цесна звязаную з рызыкай, і жыццёвыя прыярытэты Зміцер распавёў карэспандэнту «ГС».

Яшчэ ў школе Зміцер быў арыентаваны на беларускасць. Хоць прайшло даволі шмат часу, але па поглядах ён застаўся такім жа, якім быў у школе.

Пасля школы Зміцер скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Адслужыў у войску, і перад хлопцам паўстала праблема працаўладкавання. Набыў другую спецыяльнасць — тынкоўшчыка, абліцоўшчыка-плітачніка. Далей навучаўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы. А пасля Зміцер набыў вельмі рэдкую прафесію — прамысловага альпініста. Такія спецыялісты ўжо ёсць у Гродзенскай вобласці, але ў Мастах ён, бадай, адзіны.

Аднак мастаўлянін працуе ў Расіі. Аб`ект, на якім Зміцер працуе прамысловым альпіністам, па ягоных словах, вельмі вялікі і цікавы.

— Гэта своеасаблівы Дзіснэйлэнд альбо Дрымлэнд (выспа мроі). Там шмат дэкаратыўных элементаў, якія патрабуюць ад цябе высокага майстэрства і працаздольнасці.

Напрыклад, уявіце сабе грыб вышынёй 10 метраў ці марозіва вышынёй каля 25 метраў. Усе элементы звязаны з рознымі мультфільмамі ці казкамі. Напрыклад, вялізныя грыбы — гэта хаткі для смурфаў, персанажаў мультыплікацыйных фільмаў. Таксама ў гэтым цэнтры маюцца разнастайныя каруселі як для дзетак, так і дарослых. Мноства іншых забавак. Мая праца на вышыні. Я тынкую, шпаклюю, фарбую, — распавядае Зміцер пра сваю працу.
Пры гэтым працаўнік карыстаецца страховачнай альпінісцкай сістэмай. Яна ўяўляе сабою лямачную абвязку праз плечы, жывот, ногі з пад`ёмнымі і спускавымі механізмамі. Кажа, што праца даволі цікавая, хоць і рызыкоўная.

Акрамя навыкаў агульнабудаўнічых работ, неабходна яшчэ мець добрую фізічнаю форму і ўмець карыстацца сістэмай.

— Мне падабаецца праца, звязаная з рызыкай. Там, на вышыні, я сам-насам з сабою, — прызнаецца Зміцер. — На вышыні ты востра адчуваеш свае моцныя і слабыя бакі. Хачу быць і ў жыцці на вышыні.

І апошняе сказанае Зміцерам не пустыя словы. Ён не закінуў філалогію. Піша вершы, некаторыя з іх друкаваліся ў «ГС». Неўзабаве пабачыць свет нізка яго вершаў.

На сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў Зміцер Цеслянок зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шчучынскай выбарчай акрузе.

Напрыканцы нашай гутаркі Зміцер сказаў:

— Я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі я і ўсе беларусы змогуць працаўладкавацца на годную працу з годным заробкам у нашай краіне.

Фота з уласнага архіва Зміцера Цеслянка

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание