Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Павел Севярынец: У Слоніме найбольш беларускасці

16 ноября 2019 11:46
Поделиться:

Павел Севярынец расказвае пра свае кнігі

У нядзелю, 10 лістапада, актывісты партыі БНФ «Адраджэнне» сустрэліся з вядомым беларускім палітыкам, пісьменнікам і публіцыстам, прадстаўніком партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам.

Абмяркоўванне важнай тэмы

У нашым горадзе мінулы раз Павел быў у сту­дзені гэтага года. Як сказаў госць, прыязджаць у Слонім для яго з`яўляецца аддушынай. Сюды ён спяшаецца, як толькі з`явіцца магчымасць. Па словах Паўла, у Слоніме ён знаходзіць больш беларускасці, чым на яго роднай Віцебшчыне. Вось і ў гэты раз ён завітаў, каб паразмаўляць з неабыякавым грамадствам пра Бацькаўшчыну і яе будучыню, падзяліцца навінамі і прэзентаваць кнігі, аўтарам якіх Павел Севярынец з`яўляецца. Пачалася ж сустрэча з добрай хрысціянскай традыцыі — з малітвы.

Надзённыя пытанні
Павел Севярынец абазначыў асноўныя тэмы, якія яго непакояць. Гэта незалежнасць Беларусі ад Расіі, перазахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і выбарчыя кампаніі.

Гутарка з госцем

Падчас размовы на тэму незалежнасці Павел Севярынец паведаміў, што ў лістападзе плануецца зладзіць два мітынгі-пікеты супраць аб`яднання дзвюх краін — Беларусі і Расіі. На думку госця, народ павінен выступіць супраць гэтага кроку кіраўніцтва дзяржавы, каб выратаваць краіну ад прорвы, у якую яна коціцца з дазволу і патуральніцтва Лукашэнкі.

Знаёмства з кнігамі

Напрыканцы месяца, 22 лістапада, на могілках Росы ў Вільні адбудзецца перазахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Як адзначыў госць, падзея гэта настолькі вызвала цікавасць і рэзананс у грамадстве, што Вільня, якая спачатку паабяцала выдаваць візы беларусам бясплатна на гэту цырымонію, вымушана была выбачыцца і прыпыніць іх выдачу. Сам Павел пакуль не мае візы, але спадзяецца, што гэта пытанне вырашыцца станоўча і ён трапіць на ўшанаванне памяці выдатнага беларускага рэвалюцыянера і публіцыста.

Павел Севярынец расказвае пра ўнікальны фаліянт, які быў выдадзены толькі 8 асобнікамі

Пра прэзідэнцкія выбары
Наконт выбарчай кампаніі-2020 Павел Севярынец сказаў, што гэтыя выбары могуць змяніць усё. Хваробы нарэшце прымусяць Лукашэнку сысці ў адстаўку. Як прадстануць на выбарчую кампанію незалежныя кандыдаты, канчаткова вырашыцца вясной 2020 года. Але ўжо цяпер вядома, што трэба будзе някепска папрацаваць, у тым ліку не выключана, што будзе аб`езд гарадоў і сустрэча з выбаршчыкамі. Хто і ў якой колькасці з незалежных кандыдатаў будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, таксама вырашыцца вясной.

Падчас размовы са сланімчанамі

Слонімцаў цікавіла, што бу­дзе, калі падчас мітынгаў-пікетаў пачнуць арыштоўваць людзей. Павел Севярынец супакоіў, сказаўшы, што арышты наўрад ці будуць.

Іншыя мясцовыя жыхары пыталіся пра Курапаты. Госць адказаў, што варта стаіць кожны дзень да 21.00, атрымліваецца не дапусціць у кафэ, што працуе там, да пяці машын. Большасць аўто, што туды прыязджае, маюць расійскія нумары. Таксама Павел адзначыў, што ў кафэ некаторыя прыязджаюць спецыяльна, бо «па горадзе Мінску ён не бачыў столькі аўтамабіляў з расійскімі нумарамі, колькі збіраецца там». А яшчэ Севярынец сказаў, што ахоўваюць Курапаты з усёй рэспублікі, былі нават слонімцы.

Чальцы партыі БНФ Адраджэнне слухаюць госця

Падчас сустрэчы Павел паведаміў, што цяпер каардынуе Нараду даследчыкаў камуністычнага тэрору. У кастрычніку адбылася нарада, падчас якой быў распрацаваны план, наступная адбудзецца ў студзені. Палітык упэўнены, што супольная праца прывядзе да стварэння Беларускага інстытута нацыянальнай памяці з філіяламі і музеямі па гарадах і мястэчках, да сістэмы пошуку сваіх рэпрэсаваных сваякоў, да яснай свядомасці народа. На пытанне, колькі было рэпрэсавана, Павел Севярынец адказаў, што ад 650 тысяч да 2 мільёнаў.

Прэзентацыя кніг
Асобнай часткай сустрэчы стала прэзентацыя кніг. Ахвотныя маглі набыць зборнік турэмных эсэ «Каменнае сэрца», энцыклапедыю 200 феноменаў нацыянальнай ідэі «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», «Беларуская хрысціянская азбука», гістарычныя зборнікі пра БХД, «Падзейнік» і іншае.

Прэзентацыя кніг Паўла Севярынца

Таксама на мерапрыемстве слонімцы маглі пазнаёміцца з кнігамі чэшскага аўтара Святланы Вранавай, якая адмыслова вывучыла беларускую мову і напісала некалькі кніг на ёй. Сярод іх «Колеры Беларусі», дзе на асобную літару былі складзены нават не словы, а тэксты на некалькі старонак. На кожнай з кніг аўтар зборнікаў Павел Севярынец на памяць пакідаў свой аўтограф.

Адметнае месца было адведзена незвычайнай па памеры кнізе, якая называлася «Крыніца». Гэтае факсіміле ўвабрала ў сябе выпускі штотыднёвай газеты, якую выпускала беларуская хрысціянская дэмакратыя з 1917 па 1926 год і ў якой асвятляла жыццё Заходняй Беларусі. На кнізе пазначана, што гэта толькі першы том.

Размова са сланімчанамі

Павел адзначыў, што выданне цікавае тым, што выдадзена было толькі восем асобнікаў. «Пасля таго, як яны разыдуцца, бу­дуць аддрукаваны яшчэ.

Нягледзячы на спецыфічную колькасць экземпляраў, друкарня выдаць факсіміле пагадзілася», — удакладніў ён.

На сустрэчы набыць выданне ніхто не адважыўся, бо кошт быў таксама спецыфічным — 95 рублёў.

Падпісалі калектыўны зварот
Пасля Павел Севярынец прапанаваў слонімцам падпісаць калектыўны зварот да Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС, Савета міністраў, Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя. У звароце адзначалася, што «замест узмацнення радыяцыйнай абароны насельніцтва ўлады… цалкам пазбавілі нас інфармацыі аб стане свайго здароўя, ступені забруджанасці навакольнага асяроддзя, прадуктаў харчавання і ўласнага арганізма радыенуклідамі». Таксама былі пункты, на якія патрабавалася ўладам звярнуць увагу.

Падпісанне звароту да рэспубіканскай улады

Сярод патрабаванняў значылася неадкладна спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, раскрыць самую поўную інфармацыю пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы для насельніцтва Рэспублікі Беларусь і тэрыторый сумежных дзяржаў. Асноўным пунктам выдзелена пытанне аднаўлення дзеяння Закона РБ ад 22 лютага 1991 года № 634-ХІІ «Аб сацыяльнай абароне грамадзян РБ, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», вярнуўшы ў поўным аб`ёме льготы і ліквідатарам-чарнобыльцам і іншым групам грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Усяго у лісце было восем патрабаванняў. Шмат хто з прысутных адразу падпісаў зварот.

Слонімцы падпісваюць зварот да ўлады

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание