Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
небольшой дождь
5 °C
Дятлово
небольшой дождь
5 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Развод

17 ноября 2019 9:29
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Алене Кувайка нявестка не спадабалася з першага погляду. Ні знешнасцю, бо была невысокага росту і худая, ні характарам: на ўсе свякроўчыны пры­дзіркі без прамаруджвання давала адпор. А іх было шмат: чаму носіць кароткую стрыжку, а не касу, чаму не так палошча бялізну. Словам, усё было не так ды не гэтак.

Маладыя на першым часе жылі са свякроўкай ра­зам, але гэта было не жыццё, а пакута для нявесткі.

— Ты ж бачыш, як яна мяне грызе! — жалілася Ліда мужу Сцяпану. — Доўга я так не вытрымаю…

— Бачу, але што зрабіць? У нашым маленькім гарадку прыватную кватэру знайсці не так проста.

— Проста ці складана, але трэба шукаць!

Праз месяц, якраз напярэдадні Новага года, маладыя выбраліся з Аленінай трохпакаёўкі з усімі зручнасцямі ў прыватны дамок бабкі Міхайлаўны на самы ўскраек гарадка. Тут і ваду трэба было насіць, і печку паліць. Толькі Ліду гэта не засмучала, яна была вельмі рада, што нарэшце вырвалася з-пад свякроўчынага прыгнёту.

Але не доўга радавалася. Не мінула і тыдня, як Алена са сваімі заўвагамі ды павучаннямі дабралася і сюды.

— Ну як тут мая нявестка гаспадарыць? — спытала ў бабкі Міхайлаўны, сустрэўшы яе ў сенях.

— Добра гаспадарыць, акуратная і ветлівая ў цябе нявестка, пашанцавала табе, — мовіла бабулька.

Не такі адказ хацела пачуць Алена. Ёй трэба было, каб Міхайлаўна бэсціла Ліду, як гэта рабіла яна перад кожным стрэчным-папярэчным.

— Акуратная, ветлівая, — перадражніла Міхайлаўну. — Вельмі ты, старая, у гэтым разбіраешся.

Без стуку адчыніўшы дзверы ў пакой, які займалі маладыя, Алена акінула яго поглядам. Якраз была нядзеля, і маладыя не спяшаліся ўставаць з ложка.

— Валяешся, гультайка, а бялізна ляжыць не папрасавана! — накінулася на нявестку. — Снеданне мужу не прыгатавана!

— І тут дастала! Нідзе ад вас не схаваешся! Якая вам справа да бялізны і да снедання? Не, тут вы мной камандаваць не будзеце! Хочаце пабыць, то пабудзьце, а не то вымятайцеся за парог!

— І праўда, мама, не лезь у наша жыццё. Без цябе было так спакойна… — сказаў Сцяпан.

— Во, людзі добрыя, паглядзіце, яна ўжо і сына супроць мяне настроіла! Ужо і ён лае маці з апошніх слоў! — Алена выскачыла з хаты і пашыбавала па вуліцы, бэсцячы сваіх дзяцей перад усімі, каго ні сустракала.

— І не сорамна табе? — сказала на яе скаргі суседка Вікця Нічыпка. — Усе ж ведаюць, што твая нявестка — цудоўны чалавек. Гэтага не схаваеш. Працуе ў бальніцы медсястрой, да хворых ласкавая і ўважлівая, і ўколы ў яе атрымліваюцца зусім не балючыя, я на сабе зведала, як лячылася. І мая табе парада: перастань абліваць Ліду брудам, а то застанешся адна-адзінюткая на старасці гадоў. Як незаможаш, то не будзе каму і вады падаць.

— Чаму гэта адна? У мяне сын ёсць. Кіне гэту нахабную асобу і стане жыць са мной.

— Ну-ну…

Словы, сказаныя ў запале, спадабаліся Алене, і яна ўсур`ёз стала думаць, як разлучыць маладых. Не паглядзела на тое, што нявестка ўжо была цяжарная.

— А ты ўпэўнены, што яна тваё дзіця носіць? — укінула зерне сумнення ў сынаву душу. — Такая жвавая…

Сцяпан маці не паверыў, але пачаў пільнаваць жонку. Калі працаваў у другую змену на хлебапякарні, ішоў да бальніцы і глядзеў, з кім яна выходзіць з работы.

Аднойчы ўбачыў, як у лівень Ліду падвёз на машыне бальнічны вадзіцель Антон Гарбуноўскі. Бура рэўнасці паднялася ў яго душы.

— Такі маці праўду казала, што табе нельга верыць! — вярнуўшыся дадому, накінуўся на жонку. — Падвозяць усякія! Можа, і дзіця Антонава носіш?

Горшай абразы Ліда не зведала на ўсім сваім кароткім вяку. Назаўтра яна падала заяву на звальненне і заяву на развод. А праз два дні сабрала небагатыя пажыткі і паехала ў суседні раён да бацькоў. Там у пэўны тэрмін і сыночка нарадзіла.

Суд даў час на роздум, але ні Сцяпан, ні тым больш Ліда мірыцца не хацелі, і ў рэшце рэшт іх развялі.

Сцяпан перабраўся з прыватнай кватэры да мацеры.

— Будзем жыць разам, сынок! — радасна казала Алена. — Я табе і есці звару, і бялізну памыю…

— Можна падумаць, што раней я хадзіў галодны і спаў на бруднай пасцелі… — нясмела запярэчыў сын.

— Што было раней, таго ўжо не будзе. Падхалеру табе тая жонка, ад яе толькі лішні клопат, з мацерай лепш…

Так яны і жылі, як два трутні. Сын хадзіў на работу, старая сядзела на пенсіі. Пасля змены Сцяпан адразу ішоў дадому і, заваліўшыся на канапу, браў пульт ад тэлевізара. Ён плаціў аліменты, але ніколі не бачыў сына ў вочы. Аднойчы хацеў паехаць, але маці адгаварыла.

— Чаго ты там не бачыў? Можа, гэта і не тваё дзіця?

— То я ж аліменты на яго плачу…

— А дзе ты дзенешся, галубок? Павінен плаціць, раз на цябе дзіця запісана…

— От каб я цябе не слухаў, ні аднаго твайго слова! — у запале крыкнуў Сцяпан. — Усё жыццё мне спаганіла сваім языком! Я цяпер і жыву, і не жыву! Так адзінока і моташна на душы… У нядзелю паеду да Ліды і на каленях буду прасіць даравання. Калі даруе, то ні дня тут не застануся!

— А як жа я?.. — зніякавела Алена. Яна не чакала ад сына такога абурэння.

— А як хочаш! Табе таксама трэба ехаць да Ліды і прасіць даравання, калі не хочаш адна загібець у гэтай пустой кватэры…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание