Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
небольшой дождь
4 °C
Мосты
небольшой дождь
4 °C
Дятлово
небольшой дождь
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Першыя саветы» на Слонімшчыне (восень 1939 года — чэрвень 1941 года)

18 ноября 2019 12:19
Поделиться:

Бежанцы. Ілюстрацыйнае фота з сайта Intex-press

Працяг.  Пачатак у №44 (1169)

Дэпартацыі

У Заходняй Беларусі на пачатку 1940 года актыўна ішоў працэс выяўлення былых польскіх службоўцаў, якіх разам з сем`ямі збіраліся выправіць у глыб СССР, пераважна ў Сібір і Казахстан.

11 лютага 1940 года народны камісар унутраных спраў БССР Цанава атрымаў справаздачу, у якой распавядалася пра супраціў асаднікаў і ляснічых на Слонімшчыне. Так, на Зэльвенскім участку №12, падчас высялення сям`і ляснічага Паўловіча, апошні замест адказаў на пытанне аб наяўнасці ў яго зброі кінуўся на кіраўніка аперацыі і спрабаваў выхапіць рэвальвер.

Завязалася бойка, у час якой у памяшканні з`явіўся брат Паўловіча. Далей у справаздачы гаворыцца, што той «выстраліў у накірунку нашага супрацоўніка, які, ухіліўшыся ад кулі, параніў Паўловіча. Мужчына быў адвезены ў шпіталь у мястэчка Зэльва».

Падчас канфіскацыі гаспадаркі асадніка Станіслава Студніцкага той збег з хаты ў адной бялізне, але ў далейшым быў затрыманы ў Пружанах. У цэлым толькі на адным аператыўным участку №3 Косава супрацоўнікі НКУС занялі 239 гаспадарак, на якіх пражывала 1246 чалавек.

Ужо 23 лютага адбылася першая хваля масавых дэпартацый, пад якую ў Заходняй Беларусі патрапілі 33749 асаднікаў і 17561 ляснічы і іх сем`і.

Другая дэпартацыя была праведзена 13 красавіка, калі былі вывезеныя яшчэ 26777 чалавек, пераважна польскія службоўцы, святары і ўдзельнікі антысавецкага руху і іх сем`і.

Пад трэцюю хвалю дэпартацыі, праведзеную 29 чэрвеня, падпалі 22879 чалавек, пераважна бежанцаў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы. Яшчэ адна хваля дэпартацыі адбылася за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені 1941 года, калі было вывезена ў глыб СССР яшчэ 22353 чалавекі. Усяго з Заходняй Беларусі цягам 1940-1941 гадоў у Сібір і Казахстан дэпартавалі каля 120 тысяч чалавек.

Данат Паважынскі, жыхар Слоніма, узгадваў:

«1940 год стаў трагічным для маёй сям`і. На пачатку красавіка быў арыштаваны мой 18-гадовы брат і высланы ў лагер у ваколіцах Волагды. 13 красавіка ноччу энкавэдыст з двума грамадзянскімі, праўдападобна нацыяналістамі — беларускім і яўрэйскім — правёў рэвізію ў нашай хаце і прамовіў: «Собирайтесь. Поедете туда, где ваш сын».

Слонімцы ў «Катынскім спісе»

У красавіку-маі 1940 года ў Катынскім лесе, які знахо­дзіцца за 30 км ад Смаленска, былі расстраляныя амаль 22 тысячы былых польскіх афіцэраў і служачых, якія патрапілі ў палон у верасні-кастрычніку 1939 года і ўтрымліваліся ў лагерах НКУС. Расстрэлы адбываліся і ў Курапатах пад Мінскам, і ў шэрагу іншых месцах Беларусі, але ва ўмовах адсутнасці доступу да дакументаў былога НКУС прозвішчы забітых у тых месцах амаль невядомыя. Сярод ахвяраў апынуліся і жыхары Слонімшчыны:

Бянькевіч Генрык (нар. 18.02.1882), бурмістр Слоніма
Хжаноўскі Стэфан Аляксандр (26.10.1900), намеснік начальніка слонімскай турмы
Дабравольскі Уладыслаў (28.12.1895), школьны настаўнік у Слоніме
Каладзей Станіслаў Ян (27.12.1893), войт Дзярэчынскай гміны
Панталь Уладыслаў (1890)
Пашкоўскі Вітольд (16.10.1892), кіраўнік слонімскай турмы
Пяркоўскі Марцін і Тамаш, памешчыкі з маёнтка Пляценічы Слонімскага павета
Спрышынскі Зыгмунт (20.05.1894), кіраўнік паліцэйскага пастарунка ў Дзярэчыне
Бітнер-Гліндзіч Адольф, памешчык, уладальнік маёнткаў Кватэры Ваўкавыскага павета і Навасады Слонімскага павета
Баркоўскі Ян (1881), селянін з Харабровічаў Слонімскага павета
Чабан Ян, ляснічы
Яновіч-Чаіньскі Давід (14.11.1887), маёр Польскага
войска на пенсіі, нарадзіўся і жыў у Слоніме
Клімовіч Эдвард (3.03.1878), уладальнік маёнткаў Адамполь і Камёнкі Слонімскага павета, былы бурмістр Слоніма
Масакоўскі Тадэвуш Браніслаў (14.01.1913), лясны тэхнік у Жыровіцах
Навакоўскі Уладыслаў Ян (24.06.1896)
Швярчэўскі Ежы, жыхар Слоніма
Швярчэўскі Пётр, старэйшы сяржант у слонімскай турме
Віткоўскі Міхал (27.07.1892), жыхар Клінавіц Слонімскага павета
Жук Уладзімір (1911), ураджэнец Слоніма, настаўнік у Пінску
Харашкевіч Францішак (6.11.1907), ураджэнец Слоніма, кіраўнік паліцэйскага пастарунка
Вашыньскі Багдан (15.01.1902), жыхар Слоніма, працаваў геадэзістам-землямерам у ваяводскім упраўленні ў Навагрудку, падпаручнік рэзерву Польскага войска, загінуў у 1939 годзе
Высоцкі Уладыслаў (8.04.1912) і Залеўскі Станіслаў (4.08.1910), мабілізаваныя ў Слоніме ў Польскае войска.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание