Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
11 °C
EUR 2.7541
USD 2.4332
RUB(100) 3.4319
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У маленькім гарадку

18 ноября 2019 17:16
Поделиться:
На паэтычнай хвалі

Сядзіць злы чыноўнік.

На твары — нахабства.

У маленькім гарадку

Ён уводзіць рабства?

Рабства — перажытак,

Рабства — злая сіла.

Старажытны Рым

Рабства разваліла.

Прапала магутнасць,

Адгрымела слава.

Не даводзяць да дабра

Гульня і забава.

Сядзіць злы чыноўнік,

У акно пазірае.

У палацы мармуровым

Жоначка чакае.

А мне хочацца спытацца

(Але ж не пачуюць):

— У маленькім гарадку

Дзе бамжы начуюць?

Ёсць вясковыя бамжы,

Ёсць і гарадскія.

Без канца ідуць бамжы:

Хворыя, благія.

У вочы людзям не глядзяць,

Шкло са сметнікаў нясуць,

На прыёмным пункце

Капеечкі вазьмуць.

У магазіне купяць

Бутэлечку віна,

За кустамі вып`юць

З горлачка да дна.

Цяжка жыць пры сталіністах.

Не спіцца начамі:

У маленькім гарадку

Можам стаць бамжамі.

Сядзіць злы чыноўнік,

Мех у руках трымае.

У маленькім гарадку

Нямала атрымае?

Усеўшыся, падумай:

Мех той заслужыў?

У маленькім гарадку

Што для нас зрабіў?

— Сёння зноў сынок пайшоў

Работу шукаці, —

Стаўшы прад іконай,

Богу кажа маці.

Сядзіць злы чыноўнік,

Рукі настаўляе:

Мову беларуса

Упёрся, не пускае.

Мову старажытную

Неўзлюбіў, не любіць.

У маленькім гарадку

Шмат ён напаскудзіць?

Сядзіць злы чыноўнік.

Нахабства на твары.

Кіраваць не можаш —

Таргуй на базары.

2019 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание