Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Каханне і Радзіма

19 ноября 2019 14:28
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Восеньскія трыялеты

1

Усё ўспамінаецца, быццам бы сон:

Палкія губы, мілыя плечы.

Вельмі кароткімі былі сустрэчы,

Усё ўспамінаецца, быццам бы сон.

Свет наш няпросты, злы, недарэчны.

Крык замілення падобны на стогн.

Усё ўспамінаецца, быццам бы сон.

Палкія губы, мілыя плечы.

2

Не спадзявайся, не вернецца зноў

Любасці крыласць ды час мілавання.

Ужо не адбудзецца наша спатканне,

Не спадзявайся, не вернецца зноў.

Разбітай дарогай цяжкое вяртанне.

Ды час высвятлення сумных высноў,

Не спадзявайся, не вернецца зноў

Любасці крыласць ды час мілавання.

3

Ваш не закончан партрэт,

У кожным расстанні свая аксіёма,

Як усё знаёма, да болю знаёма,

Ваш не закончан партрэт.

Трухлявыя сцены дома старога

І адзінокі мальберт.

Ваш не закончан партрэт,

У кожным расстанні свая аксіёма.

4

Хвоі ўпалі рыжай кастрыцай,

Сцелецца зранку бялюткі туман.

Хочацца верыць, што восеньскі зман.

Хвоі ўпалі рыжай кастрыцай.

Сцежкай маленства высокі бур`ян.

Назад не вярнуцца. Дзён небыліца.

Хвоі ўпалі рыжай кастрыцай,

Сцелецца зранку белы туман.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание