Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
1 °C
Дятлово
небольшой дождь
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3472
USD 2.1174
RUB(100) 3.3171
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чаму ў святара колеры адзення розныя

20 ноября 2019 15:52
Поделиться:
Сімвалізм разам з прамым значэннем таго або іншага моманту, элемента або дзеяння прысутнічае ў царкоўным жыцці паўсюль. Сёння спынім сваю ўвагу на святарскім аблачэнні, а дакладней, яго колеры.

Асноўнымі колерамі царкоўнага аблачэння з`яўляюцца залаты (жоўты), блакітны, белы, фіялетавы (або цёмна-чырвоны), чырвоны, зялёны, чорны. Усе яны, па сцвярджэнні навукоўцаў, з`яўляюцца колерамі вясёлкі, інакш кажучы, вобраза ззяння славы другой іпастасі Бажаства — Госпада Ісуса Хрыста.

Чырвоны і фіялетавы

Вылучыўшы паасобку са спектру кожны колер, навукоўцы прыйшлі да высновы, што чырвоны колер — гэта знак бязмежнай любові і колер крыві.

Акрамя таго, чырвоны — гэта яшчэ прыналежнасць да царскага саслоўя.

На Пасхальнай Літургіі, а таксама ў наступныя сем дзён Светлага тыдня святар здзяйсняе богаслужэнне ў чырвоным аблачэнні невыпадкова — Гасподзь наш Ісус Хрыстос прыносіць Сябе ў Ахвяру ў знак бязмежнай любові Бога да чалавечага роду (Ін. 3,16).

А вось цёмна-чырвоны і фіялетавы — знак ушанавання памяці Крыжа Гасподняга, праходжанне поснага адрэзку часу і колер архірэйскай мантыі, знак таго, што ў царкве епіскап — пераймальнік Хрыста.

Чорны

У дні Вялікага паста (за выключэннем святочных і нядзельных дзён) у асоб духоўнага сану богаслужэбнае адзенне чорнага колеру. Цікавая гісторыя ўваходжання ў агульнацаркоўнае ўжыванне гэтага колеру. Справа ў тым, што першапачаткова ў Праваслаўнай Царкве чорнага аблачэння не было. Па Уставе святары і тыя, хто ім прыслужваў, апраналіся ў «барвовыя (па-руску «багряные») рызы». Толькі ў 1730 годзе, для ўдзелу ў пахаваннях рускага самадзержца Пятра II, пецярбургскаму духавенству афіцыйна прапанавалі апрануцца ў чорныя рызы. Так чорны колер увайшоў у практыку здзяйснення пахавальных службаў.

Чорны колер

Сёння аблачэнне гэтага колеру, у знак пакаяннага настрою і адмовы ад мітуслівага, адхіляючага чалавека ад зносін з Богам, з`яўляецца асноўным у перыяд Вялікага паста ў свяшчэнства.

А яшчэ чорны — гэта колер штодзённага адзення манахаў і манашак. Яны адракліся ад свецкага і прысвяцілі сваё жыццё, думкі, памкненні Богу. У царкоўнай іканаграфіі чорнаму колеру засвойваецца значэнне пекла, смерці, духоўнай цемры і пустэчы.

Залаты

Залаты

Залаты (жоўты) колер — знак царскай славы, багацця, годнасці, а таксама сімвал Боскага святла і паўнаты Боскай ласкі вышэйшай ступені святарства. Пацверджаннем з`яўляецца тое, што Царкоўная гімнаграфія неаднаразова называе Госпада Ісуса Хрыста Царом усіх валадароў і Госпадам усіх пануючых. Звыкла бачыць святара ў жоўтым аблачэнні ў нядзельныя дні, дні памяці Госпада Ісуса Хрыста, прарокаў, апосталаў і свяціцеляў.

Блакітны

Блакітны колер — прыкмета свята, прысвечанага памяці Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэты колер — колер нябеснай чысціні — сімвалізуе сабой нематэрыяльную вобласць нябеснага быцця.

Блакітны

Царыцай Нябеснай называе Праваслаўная Царква ў сваіх малітоўных уздыханнях Прачыстую Дзеву Марыю.

Цікава, што ў Старым запавеце набажэнскае адзенне першасвятароў было таксама блакітным.

Зялёны

Зялёны колер — знак квітнення, жыцця, абнаўлення, маладосці. У царкоўным асяроддзі гэты колер адносіцца да Святога Духу. У зялёным аблачэнні духавенства Праваслаўнай Царквы здзяйсняе богаслужэнні пры святкаванні Увахода Гасподняга ў Іерусалім, Святой Пяцідзесятніцы і Святога Духу.

Акрамя таго, у дні памяці прападобных, падзвіжнікаў набожнасці, а таксама Хрыста дзеля юродзівых, якія, пераадольваючы патрабаванні цела, утаймоўваючы ўласную волю і праходзячы на працягу шматлікіх гадоў мноства найцяжэйшых выпрабаванняў, прысвяцілі сваё жыццё служэнню Хрысту і пошуку вечнага жыцця, святарства таксама ў зялёным.

Белы

І, нарэшце, белы колер. Як было адзначана вышэй, за чорным колерам замацавалася значэнне пекла, смерці, духоўнай цемры і пустэчы. Між тым пахаванне хрысціяніна ў Праваслаўнай Царкве па традыцыі здзяйсняецца ў белым аблачэнні. На гэта ёсць некалькі тлумачэнняў. Па-першае, у свядомасці Царквы адсутнічае паняцце смерці. Ёсць пераход ад аднаго стану ў іншы, прычым у больш дасканалы, які, па вучэнні святых айцоў, знаходзіцца за мяжой нашага зямнога быцця.

І ў белым

Сінонімам слова «белы» з`яўляецца слова «чысты». І сапраўды, у дні, калі здзяйсняюцца святы, звязаныя з анёльскім чынам, святарства таксама ў белым аблачэнні.

Белы колер — гэта таксама знак Боскага Святла, які асвячае і ператварае свет Божы. Ужыванне такога аблачэння ў святы Раства Хрыстова, Святога Богаяўлення, Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, Праабражэння і Узнясення Гасподняга. А яшчэ ў белай вопратцы чалавек, які прымае манаскі пострыг. Гэта потым на яго ўскладуць чорны клабук, падраснік і расу. А пакуль ён падыдзе да епіскапа, дык быццам бы анёл, беззаганны і чысты.

Цікавы факт

У царкоўным годзе ёсць свята, калі за адным богаслужэннем дазволена выкарыстаць усе пералічаныя колеры ўбораў. У некаторых храмах нашай епархіі на Велікоднай ютрані на кожнай з васьмі песень канону свяшчэнства змяняе сваё аблачэнне. Жоўтае, блакітнае, белае, фіялетавае, чырвонае, зялёнае адзенне змяняюць адно другое.

Вялікдзень — у праваслаўнай свядомасці свята са свят, і гульня колераў у Велікодную ноч вылучае яе з усіх іншых начэй года.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание