
Армрэслінг па-слонімску

Фота з архіва слонімчанкі Святланы Рымашэўскай
На здымак з архіва нашай чытачкі Святланы Рымашэўскай, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, на жаль, ніхто не адгукнуўся. Тым не менш Святлана Рымашэўская, якая перадала яго ў рэдакцыю, атрымае запрашальны квіток на спектакль для дарослых Слонімскага драмтэатра «Нязваны госць», які пакажуць у нядзелю, 24 лістапада.
На гэты ж спектакль атрымаюць запрашальныя квіткі Ірына Вількоўская, Галіна Дземяшэвіч (Коўшук) і Ніна Манкевіч, якія раней адгукнуліся на здымак слонімскіх медработнікаў.
Нагадаем, што пачатак спектакля «Нязваны госць» у 17:00 у бліжэйшую нядзелю. Запрашальныя квіткі чытачы павінны забраць у рэдакцыі нашай газеты на Чырвонаармейскай, 41 у працоўны час да пятніцы ўключна.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь