Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Паглядзець пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні можна на тэлеканале “Белсат”

21 ноября 2019 16:46
Поделиться:

Кастусь Каліноўскі

22 лістапада 2019 года, а 10:00 паводле менскага часу, «Белсат» плануе пачаць шматгадзінную наўпроставую трансляцыю пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гг.

Цэнтрам жывога эфіру ў літоўскай сталіцы будзе мабільная студыя на Катэдральнай плошчы. Туды для каментавання цырымоніі тэлеканал запросіць найлепшых гісторыкаў ды грамадскіх лідараў.

Эфір распачнецца прэм’ерай відэакліпу на песню Лявона Вольскага «Калі ідуць на абардаж» на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 года».

Акрамя гэтага, журналісты канала будуць працаваць на вуліцах Вільні і сачыць за ўсім, што адбываецца падчас цырымоніі, пачынаючы ад грамадскага развітання ў Катэдральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава. Пазней разам з удзельнікамі пахавальнай працэсіі яны пройдуць ад касцёла праз Вострую браму да могілак Росы, дзе ў капліцы знойдуць спачын 20 паўстанцаў.

Падчас закрытай часткі цырымоніі – набажэнства ў Катэдральным касцёле і пахавання на Росах – «Белсат» скарыстаецца сігналам Літоўскага тэлебачання LRT.

Выступы кіраўнікоў дзяржаваў, каментары на польскай і літоўскай мовах у эфіры «Белсату» прагучаць у перакладзе на беларускую. Імшу ў касцёле будзе каментаваць беларускі рымска-каталіцкі святар.

Глядзіце 22 лістапада ў эфіры і на старонцы — http://belsat.eu/

Адрас будучай трансляцыі – https://www.youtube.com/watch?v=54CHW0qD-S4

Падрабязней тут https://belsat.eu/news/zakrytaya-chastka-perapahavannya-kastusya-kalinouskaga-glyadzitse-na-belsatse/

Наш канал в Telegram