
Былая пошта ў Лабазоўцы. Фота з сайта slonim.grodno-region.by
Будынак былой пошты можна рэканструяваць пад жылы дом.
28 лістапада адбудзецца аўкцыён па продажы будынка былога аддзялення паштовай сувязі ў слонімскай Лабазоўцы на вуліцы Віленскай, 1.
Пачатковая цана лота — 1 163 рублі.
Паводле ўмоў аўкцыёну, пошту можна рэканструяваць у тым ліку пад жылы будынак тэрмінам да двух гадоў.
Будынак быў пабудаваны ў 1965 годзе, мае прыбудову. Яго агульная плошча — 77,4 кв. м.
Арганізатарам аўкцыёна выступае Гроднааблмаёмасць.
Гэта не першы аўкцыён па продажы лабазоўскай пошты. Вясной яго прадавалі за 6 тысяч рублёў.
Читайте также
Историко-культурное наследие в Слониме пришло в запустение
Жертвуете ли Вы деньги на благотворительность?
Слонімцы гулялі ў Гродна ў «Брэйн-рынг»
Выбираем лучший ресторан Слонима
Лучшим игроком слонимской команды сезона-2019 болельщики назвали Дмитрия Сая
Пазнай сябе на фота
«Чёрные» дни в нашей жизни
В Слониме выпал долгожданный снег