Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
небольшая морось
6 °C
Мосты
небольшая морось
6 °C
Дятлово
небольшая морось
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пра каханне і Радзіму

21 ноября 2019 12:06
Поделиться:

Кветкі восені

Трыялеты. Працяг

5

Будуць апошнія падаць лісты,

Дол засцілаць, як пажухлыя травы,

Ты прыпадобнішся голлю дубравы.

Будуць апошнія падаць лісты.

Толькі не знойдзецца там пераправы,

Хутка ўпэўнішся ў гэтым і ты.

Будуць апошнія падаць лісты,

Дол засцілаць, як пажухлыя травы.

6

Як нечакана восень настала.

Бляклыя кветкі маркотнага сада.

Дзе ж вы, былыя пяшчота, спагада?!

Як нечакана восень настала.

Хіба ўратуе каханне парада?

Сонца скупога днямі так мала.

Як нечакана восень настала.

Бляклыя кветкі маркотнага сада.

7

Восенню ночы не саграваюць.

Астылых пачуццяў дыміць папялішча.

Зорка далёкая ў небе заблішча.

Восенню ночы не саграваюць.

Вецер дыхне ды лістоту зрывае,

І жураўлі ў свой вырай сягаюць.

Восенню ночы не саграваюць,

Астылых пачуццяў дыміць папялішча.

8

Нельга ад вокнаў тых вочы адвесці,

Хоць зарубцоўвацца стала на сэрцы.

А як не хочаце, дык і не верце.

Нельга ад вокнаў тых вочы адвесці.

Не падуладна згуба нат смерці,

Ці то да неба рукі ўзнесці?

Нельга ад вокнаў тых вочы адвесці,

Хоць зарубцоўвацца стала на сэрцы.

9

Ранкам і вечарам доўгія цені.

Лісце пажухла, самота настала,

Позірку шчырага мне ўжо мала.

Ранкам і вечарам доўгія цені.

Радасць сустрэчы знікла, прапала.

Дай мне хаця бы кроплю надзеі.

Ранкам і вечарам доўгія цені.

Лісце пажухла, самота настала.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание