Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3481
USD 2.1091
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Колькі зарабляюць беларусы?

22 ноября 2019 8:46
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Калі маеце стабільную, але нізкааплатную працу і жадаеце мець больш, але не ведаеце як і не маеце веры, што нешта можна змяніць, то вы трапілі ў пастку беднасці.

Гэтая з’ява характэрная для людзей, рэгіёнаў і для Беларусі цалкам.

Сутнасць пасткі ў тым, што грошай бракуе на павышэнне кваліфікацыі, адукацыю, пошук лепшай працы, бо трэба забяспечыць сям’ю хаця б неабходным тут і цяпер. Даводзіцца пагаджацца на тое, што даюць. Аднак адсутнасць зменаў часцей за ўсё толькі пагаршае сітуацыю.

Летась за рысай беднасці былі 5,6% беларусаў. Калі ўлічваць, што ў мінулым годзе ў краіне жылі 9,477 млн. чалавек, то за рысай беднасці былі 530,7 тыс. чалавек: гэта цэлы горад памерам з Гомель.

На рукі: 270 рублёў

Юрый, слесар-рамонтнік, Глыбоцкі раён

Спадар Юрый жыве ў Глыбоцкім раёне. Працуе ў калгасе слесарам-рамонтнікам.

З прычыны маленькіх заробкаў, якія плацяць працаўнікам сельскай гаспадаркі, ужо звальняўся. Але высокааплатнай працы ў раёне гэтак і не знайшоў, таму вярнуўся. «Бруднымі» яму налічваюць 330 рублёў. Пасля вылічэння падаткаў на жыццё застаецца менш за 270 рублёў.

На рукі: 20 рублёў

Сяргей Асіпёнак, падсобны работнік, Мінскі раён

Сяргей Асіпёнак працуе падсобным работнікам на агракомплексе, які падпарадкоўваецца Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы. Жыве ў вёсцы Мглё, што ў Мінскай вобласці. То бок у рэгіёне, дзе афіцыйна зарабляюць больш за 1000 рублёў.
Але ён не атрымлівае нават мінімалку. У адзін з месяцаў за 144 гадзіны працы Сяргею налічылі 307 рублёў. А на рукі ён атрымаў толькі 20 рублёў пасля падаткаў ды ўсіх спагнанняў. Бываюць месяцы, калі мужчына ўвогуле нічога не атрымлівае. Быў выпадак, калі ён застаўся вінны прадпрыемству 50 рублёў. Звольніцца Сяргей Асіпёнак не можа, бо ён абавязаная асоба. Пісаў у райвыканкам, прасіў, каб далі працу з большым заробкам. Але вакансіяў у раёне не знайшлося.

На рукі: 100 рублёў

Уладзімір Яўхута, жывёлагадоўца, Слонімскі раён

Такія парушэнні, як заробак, ніжэйшы за мінімалку, ды эксплуатацыя работнікаў, — з’ява ў Беларусі не новая. З тае прычыны, што іншай працы ў вёсках няма, работнікі калгасаў выконваюць не толькі ўласныя абавязкі, але і працу тых, каго калгас вырашыўне наймаць.

«100 рублёў, 120, 180 сама больш», — распавядае пра свае заробкі Уладзімір Яўхута.

Спадар Уладзімір працаваў жывёлагадоўцам на ферме ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна. Даглядаў кароў: карміў і паіў жывёлу, выкідаў гной. Апроч сваіх абавязкаў, выконваў таксама і працу вартаўніка. Часам працаваць даводзілася без выходных.

«30 дзён, 30 начэй на працы. Па 300 гадзінаў. Больш за мінімалку не атрымліваў», — кажа мужчына.

У снежні ферму ў Востраве закрылі, а ўсіх працаўнікоў перавялі на іншую. Яна таксама ўваходзіць у склад сельскагаспадарчага прадпрыемства «Міжэвічы». Не знайшлося там месца толькі Уладзіміру Яўхуту — яго скарацілі.

Пасля скарачэння спадар Уладзімір працягнуў судзіцца з кіраўніцтвам калгаса. І спагнаў з наймальніка даплату за звыштэрміновыя работы і даплату да мінімальнага заробку.

«Устаноўлены мінімальны заробак, які на гэты момант складае больш за 300 рублёў. Натуральна, чалавек, які прапрацаваў поўны працоўны час і нават больш за тое, не павінен атрымліваць менш», — каментуе сітуацыю спадара Уладзіміра прадстаўнік прафсаюза РЭП Ігар Комлік.

«Кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца»

Міхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»

Чаму адны рэгіёны бяднейшыя за іншыя і шторабіць, каб у бедным раёне жыць лепш?

Нават у савецкія часы працаёмістыя прадпрыемствы стараліся будаваць не ў буйных гарадах, а ў сярэдніх ды малых. Каб людзі ў рэгіёнах без работы не сядзелі. Але начальства цяпер дзікае, савецкую практыку размяшчэння вытворчых сілаў забылася. І еўрапейскай палітыцы падтрымання бяднейшых рэгіёнаў таксама не навучылася. Таму кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца. Не разлічвай толькі на зарплату з адной работы. Рабі тое, што ў цябе найлепей атрымліваецца, спрабуй сам знайсці пакупніка на свае паслугі. Гэта называецца бізнес.


Незаконнае звальненне

Што рабіць, калі гоняць з працы, а ты не хочаш сыходзіць?

Летась, паводле афіцыйнай статыстыкі, наймальнікі з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў краіны звольнілі прыблізна 700 тысяч чалавек.

Частка з іх былі звольненыя незаконна. Калі вы разумееце, што працадаўца несправядлівы ў дачыненні вас, можна звярнуцца па дапамогу ў незалежны прафсаюз і пайсці ў суд. І пажадана не адкладаць гэтай справы. Бо, згодна з беларускім законам, абскардзіць звальненне магчыма толькі цягам месяца.

Калі звальненне лічыцца незаконным?

Барані свае правы

Што трэба ведаць, каб не зарабляць менш за мінімалку?

Не плаці з кішэні

Што трэба ведаць, калі ты матэрыяльна адказная асоба?

У Беларусі чалавек можа не толькі зарабляць, але яшчэ заставацца вінным працадаўцу.

Адна з «найдаражэйшых» прафесіяў у краіне – прадавец. Уладкаваўся на працу, паставіў подпіс у дамове, што ты матэрыяльна адказны, – і ўсё, чаго не далічыліся падчас інвентарызацыі, кіраўніцтва спагоніць з цябе. Сумы недастачы могуць быць большымі, чым заробак.

Калі вы выконвалі больш працоўных абавязкаў, чым прадугледжвае кантракт, звяртайцеся ў суд і патрабуйце даплаты за выкананую працу. У якасці сведак могуць выступіць вашыя калегі. Па юрыдычную кансультацыю можна бясплатна звярнуцца да незалежнага прафсаюза РЭП праз тэлефон (8 017) 342 46 51, а таксама папрасіць дапамогі ў судзе.

ТАА «Выдавецкі дом «Iнтэкс-прэс»
УНП 200 687 896

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание