Наверх
Слоним
небольшая облачность
-0 °C
Зельва
небольшая облачность
-0 °C
Волковыск
переменная облачность
-1 °C
Мосты
переменная облачность
-1 °C
Дятлово
переменная облачность
-1 °C
Барановичи
небольшая облачность
-1 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і… Гарбачоў

22 ноября 2019 14:40
Поделиться:

Аляксей ЯКІМОВІЧ

Сапраўдны паказчык цывілізацыі не ўзровень багацця і адукацыі, не велічыня гарадоў, не шчодрасць ураджаю, а воблік чалавека, якога выхоўвае краіна. Ралф Уолдо Эмерсон, амерыканскі філосаф і паэт XIX стагоддзя

Міхаіл Гарбачоў

Нядаўна пачуў ад знаёмага ў адрас былога прэзідэнта Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Міхаіла Гарбачова наступнае выказванне: «Гарбачоў разваліў Савецкі Саюз! Я яго расстраляў бы!..» Далей пайшлі словы, якія, як гаворыцца, прызначаны не для друку.

Я не прыхільнік і не паплечнік Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, ад яго дзейнасці не атрымаў аніякіх выгодаў. Наадварот: маё матэрыяльнае і маральнае становішча ў той перыяд значна пагоршылася. Але катэгарычна не згодны з ацэнкай, што менавіта адзін М. Гарбачоў разваліў Савецкі Саюз.

Назаву адну з прычын яго развалу.

Усе імперыі (ёсць такая заканамернасць у гісторыі) рана ці позна развальваюцца. Яскравы таму прыклад — распад, здавалася б, самай магутнай на той час Рымскай імперыі і пагібель старажытнагрэчаскай цывілізацыі, якая дала свету шмат філосафаў, мудрацоў. Нягледзячы на гэта, яна рухнула, не ўстаяла, бо, любуючыся сваёй веліччу, забылася, што трэба жыць па законах маралі, як цяпер многія кажуць, жыць правільна.

Што можна было заўважыць напрыканцы ў Рыме? Імперскае грамадства прагніло, страціла свой чалавечы воблік. Сапсаваныя, хворыя людзі прывялі да невылечнай хваробы і сваё ўтварэнне, свой гонар — імперыю.

Ці было характэрна гэта і для Савецкага Саюза? Якіх людзей выхоўвала, стварала савецкая імперыя?

У 1924 годзе рускі гісторык Сяргей Мельгуноў у Берліне выдаў кнігу «Чырвоны тэрор у Расіі», у якой прывёў вытрымку з інструкцыі аднаго з першых шэфаў ЧК (надзвычайнай камісіі) Лаціса. Вось што загадвае Лаціс сваім падначаленым: «Мы знішчаем буржуазію як клас. Не шукайце ў час следства матэрыялу і доказаў таго, што абвінавачваемы дзейнічаў словам ці справай супраць савецкай улады. Першае пытанне, якое вы павінны яму прапанаваць, якога ён паходжання, выхавання, адукацыі ці прафесіі. Гэтыя пытанні і павінны вызначыць лёс абвінавачваемага».

Знішчалі людзей ні за што. Магчыма, ад нейкага жывёльнага страху (баяліся страціць уладу, дарваўшыся да яе) ці нейкай кракадзілавай сквапнасці і бязлітаснасці (кракадзіл можа разарваць усіх, хто знаходзіцца непадалёку ад яго).

І яшчэ адзін дакумент. 9 верасня 1939 года, калі гітлераўскія войскі (1 верасня яны напалі на Польшчу) дайшлі да прыгарадаў Варшавы (яна трымалася да 28 верасня), з Крамля было накіравана віншаванне (пад ім падпісаўся міністр замежных спраў Молатаў) германскаму міністру замежных спраў Шуленбургу (міністру фашысцкай Германіі) наступнага зместу: «Я атрымаў Ваша паведамленне аб тым, што германскія войскі ўвайшлі ў Варшаву. Калі ласка, перадайце мае віншаванні і прывітанні ўраду Германскай імперыі». Лічу, што падобная палітыка наблізіла фашыстаў да нашай мяжы і натхніла на новыя подзвігі.

Нехта мне запярэчыць: «Прыведзеныя факты мелі месца ў больш аддаленыя часы — у часы сталінізму».

Сутнасць палітыкі, якую праводзіла імперская кіруючая камуністычная партыя, не змянялася. Для камуністаў, для бальшавікоў чалавек заўсёды быў вінцікам, які можна было закруціць мацней альбо адкруціць і выкінуць. Незадаволеным не давалі ходу, збіралі на іх дасье, каб потым выслаць з краіны альбо адправіць у псіхіятрычную ўстанову.

А што ж адбывалася з мовай? Старанна сціраліся грані паміж нацыямі, фарміравалася адна супольнасць — савецкі чалавек: знішчаліся нацыі, а значыць, і мова. Думаю, што такая дзейнасць у нас працягваецца і цяпер.

Загніванне імперскай правячай камуністычнай партыі, як і загніванне любога хворага арганізма, ніколі не спынялася. Добра помню тыя часы, калі кіраўнікі рознага ўзроўню будавалі ў лясных масівах (далей ад людскіх вачэй) так званыя домікі з лазнямі, дзе займаліся п`янствам і распустай. Абкрадаліся заводы, фабрыкі, калгасы, за казённы кошт узводзілася камфартабельнае жыллё. «Рыба гніе з галавы», — казалі людзі і самі неслі ў сваю хату, кралі як мага. Працвітала п`янства, бессаромства.

У мінулым годзе сустрэўся з чалавекам, які калісьці працаваў электрыкам на Слонімскім мясакамбінаце. Дык ён мне сказаў наступнае: «Там я мог працаваць і без заработнай платы. Мне хапала».

Хто такі Міхаіл Гарбачоў? Сын сваёй імперыі, сваёй камуністычнай партыі. Не амерыканцы, не в`етнамцы, а менавіта імперская камуністычная эліта стварыла такога кіраўніка. Яна яго вылучыла, вывела, дала ў рукі руль.

А што мы назіралі ў час распаду кампартыі? Многія камуністы, якія нядаўна кляліся ў вернасці камуністычным ідэалам, рвалі і выкідвалі свае партыйныя білеты. Распад пачасаўся не ў тыя дні, а значна раней, у іхніх галовах, у іхніх душах, калі яны сталі не ідэйнымі партыйцамі, а звычайнымі прыстасаванцамі.

Былыя камуністычныя дзеячы партыю пакінулі, але пры ўладзе засталіся і з радасцю сустрэлі новыя перамены, бо гэта дало ім магчымасць яшчэ больш узбагаціцца: і за кошт украдзеных людскіх зберажэнняў, і за кошт розных прэмій, і за кошт самага звычайнага крадзяжу і прыхватызацыі.

Вось так людзі, выхаваныя ў імперскіх, камуністычных умовах, адкідалі нормы маралі і знішчалі сваё прыстанішча — Савецкі Саюз. Гэтага збудавання ўжо няма (афіцыйна няма), але яго вострыя асколкі засталіся. Яны, напэўна, яшчэ не адзін год будуць калоць многіх з нас, ранячы і целы, і душы.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание