Наверх
Слоним
ясно
10 °C
Зельва
ясно
10 °C
Волковыск
небольшая облачность
12 °C
Мосты
небольшая облачность
12 °C
Дятлово
небольшая облачность
12 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 2.7797
USD 2.5722
RUB(100) 3.3586
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Першыя саветы» на Слонімшчыне (восень 1939 года — чэрвень 1941 года)

23 ноября 2019 11:40
Поделиться:

Магіла Нікандра Гаськевіча

Працяг. Пачатак у №44 (1169)

«Шылавіцкая трагедыя»

Не толькі былыя службоўцы, асаднікі і памешчыкі ўяўлялі небяспеку для савецкай улады. Для сістэмы, пабудаванай на атэістычнай ідэалогіі, ворагамі з`яўляліся і рэлігійныя дзеячы. Найбольш уплывовыя з іх сталі ахвярамі мясцовых маладых актывістаў, як святар Нікандр Гаськевіч, які служыў у в. Шчара Слонімскага павета (сёння – Мастоўскі раён), забіты ў верасні 1939 года.

Жудасная трагедыя здарылася і ў в. Шылавічы са святаром Міхаілам (Андрэем) Куцам, пра лёс якога ў 1997 годзе напісаў Сяргей Ёрш. Узгадаў пра шылавіцкага святара і Сяргей Чыгрын у кнізе «Хочацца дахаты» (2014), апісаўшы забойства святара і яго жонкі Алены мясцовымі актывістамі-бязбожнікамі: «Спачатку бандыты абрабавалі дом святара, прапаролі кіем жывот Алене, а айцу Андрэю выкалалі вочы, адрэзалі язык, нос, вушы, а пасля адвезлі і кінулі мёртвых у балота каля Шчары, а потым закапалі ў лесе. Іх пасля шукалі пашукавікі-вяскоўцы, але нічога не знайшлі. Але быў сведка гэтага злачынства і паказаў месца ў лесе. Святара і іншых забітых вяскоўцы адкапалі і перазахавалі».

Раскулачванне

З усталяваннем савецкай улады пачалася нацыяналізацыя прыватнай маёмасці, у тым ліку прадпрыемстваў, фабрык і заводаў, а таксама канфіскацыя памешчыцкіх уладанняў. Іх ажыццяўленне разбіралася 22 лістапада ў Слоніме на паседжанні Часовага ўпраўлення, на якім прысутнічалі і прадстаўнікі сялянскіх камітэтаў. Аднак некампетэнтная дзейнасць мясцовых кіраўнікоў з ліку «ўсходнікаў» — Новікава, Колатава і Вейкава, прывяла да «скажэння дырэктываў партыі». Менавіта так падзеі, якія разгарнуліся цягам наступных двух тыдняў, ахарактарызаваў кіраўнік слонімскага павятовага аддзела НКУС, лейтэнант дзяржаўнай бяспекі Талмачоў. Справа ў тым, што ўслед за асадніцкай і памешчыцкай уласнасцю сялянскія камітэты пачалі адбіраць маёмасць у сераднякоў — вяскоўцаў, якія валодалі 8-13 дзесяцінамі зямлі (1 дзесяціна = 1,0925 га).

Супрацоўнікі слонімскага НКУС сведчылі:

«Вясковы камітэт у вёсцы Ганькі забраў зямлю ў 8 сераднякоў, якія мелі ад 8 да 12 дзесяцін зямлі.

Міжэвіцкі сельскі савет: у вёсцы Клепачы пасля атрымання рашэння Слонімскага часовага праўлення мясцовы вясковы камітэт сабраў свой актыў і прыступіў да раскулачвання сераднякоў, якія ўтрымлівалі 13 і больш дзесяцін зямлі. У выніку раскулачана 6 сераднякоў, у якіх забрана зямля, жывёла і ўся маёмасць, у тым ліку свойская птушка. Забраныя парасяты, авечкі і куры адразу раздаваліся ваколічнаму люду і ўжо на наступны дзень былі забітыя і прызначаны для харчавання.

Гміна Дзявяткавічы: у мястэчку Дзявяткавічы, у сілу рашэння мясцовага Часовага камітэта, для заняцця маёмасці быў мабілізаваны ўвесь тутэйшы актыў. Падчас адбірання маёмасці былі занятыя таксама быдла і зямля сялян-сераднякоў. Падчас усёй акцыі даходзіла да крадзяжоў кішэнных гадзіннікаў, жаночай бялізны і інш.

Дзярэчынская гміна: адабрана асабістая маёмасць сераднякоў, прадметы хатняга ўжытку і жывёла, якія раздадзеныя ваколічнаму насельніцтву без якога-небудзь запісу.

Гміна Чамяры: здараліся выпадкі, калі вясковы камітэт дапускаў забіранне свойскай жывёлы і маёмасці сераднякоў без асабістай на тое патрэбы. Здарылася так у чатырох гаспадарках, а кіраўнік акцыі і вясковага камітэту прысвоіў сабе дзвюх авечак і дзве перадаў свайму сакратару.

Гміна Жыровічы: у вёсцы Васіны занятая маёмасць, зямля і  свойская жывёла чатырох гаспадарак, якія ні ў якім разе не маглі быць залічаныя да панскіх уладанняў».

У НКУС пачалі паступаць скаргі на дзейнасць вясковых камітэтаў. У адной з іх жыхарка вёскі Елка, жонка мясцовага асадніка, паведамляла: «Яны забіраюць у нас усё: кароў, коней, кур, люстэркі, нажы, падушкі, пярыны, адзежу, словам, усё, што трапіць на вочы. І цяпер я ўжо не маю нічога, хоць прасіла, каб пакінулі што-небудзь. Нічога не пакінулі, таму што я полька, але польскія ўлады так не рабілі. Чырвоная ўлада таксама так не робіць, але нашыя мясцовыя ўлады бяруць усё што трапіць ім на вочы. Зразумела, што Чырвонай Арміі патрэбныя агародніна і мяса, няхай бы нават забралі кароў, авечак і коней, але чаму забіраюць падушкі і пярыны? Гэта не патрэбна арміі, а ўсё гэта робяць мясцовыя ўлады. І калі дойдзе да змены ўлады, то кожная жанчына уваб`е нож у сэрца і я зраблю тое ж самае, а калі прыйдуць да мяне яшчэ раз, каб што-небудзь забраць, то заб`ю сякераю».

Наступствам пачатага раскулачвання стаў масавы забой свойскай жывёлы, які праводзіўся з 26 лістапада да 6 снежня ва ўсім Слонімскім павеце.

Мяса і птаства прадаваліся па вельмі нізкіх коштах. Дайшло да таго, чаго нельга было ўявіць нават у час сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гадоў — сяляне сталі прадаваць коней, без якіх іх гаспадарка не магла існаваць.

Кіраўнікі слонімскага Часовага ўпраўлення паспрабавалі выправіць сітуацыю 7 снежня на новым сходзе партыйных арганізатараў і паўнамоцных з асобных гмін. Але сустрэча была дрэнна падрыхтавана, да таго ж «усходнікі» не ўяўлялі маштаб працэсаў, якія запусцілі.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание