Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
5 °C
Мосты
ясно
5 °C
Дятлово
ясно
5 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Маім ворагам

25 ноября 2019 13:59
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

Падыходжу да трыбуны.
Бачу: там Яны сядзяць.
Вы паслухайце, панове.
З імі буду размаўляць.

— Беднавата тут жывецца, —
Так распачынаю
І сялянскую слязу
З вачэй выціскаю.

Паглядзелі на мяне
І адразу ж ў смех:
— Мы не можам развязаць
Для цябе свой мех!

— Кватэрачку маю,
Што не павярнуцца.
Ногі ў ж… падціскаю,
Каб хоць як абуцца.

Паглядзелі на мяне.
— Нам здесь не до шуток.
Каб не думаў пра жыллё,
Выкінь увесь абутак.

— Цэны у нас, як злы агонь,
Усё вышэй шугаюць.
Нам паесці не даюць,
Рубельчыкі знішчаюць.

Паглядзелі на мяне,
Давай рагатаць:
— У лесе ягады паспеюць.
Будзеш іх збіраць.

— Платныя паслугі
Вельмі непакояць.
Старэнькіх, і маленькіх
Без разбору дояць.

Паглядзелі на мяне:
— Для вашего же блага
введены услуги.
Нагавіцы паспадалі?
Купляйце папругі!

— Пастарэлі моцна мы:
Моладзь выязджае.
Надакучыла тут жыць,
Дзе лепей, шукае.

Паглядзелі на мяне.
— Не трэба крывіцца!
У Кітаі шмат народу.
Могуць падзяліцца.

— Урача з грамнічнай  свечкай
Іншы раз шукаем.
Сядзім хворыя ў кватэры,
Літасці чакаем.

Паглядзелі на мяне.
— Хочаш угнявіць?
У турме урачы сядзяць.
Іх трэба лячыць.

— Юбілей я адзначаў.
Не спяклі катлетку,
Не прынеслі з агарода
Асеннюю кветку.

Паглядзелі на мяне.
Задам дружна сталі.
«Выхаванне падвяло», —
Людзі падказалі.

— Мову трэба зберагчы.
Вузлом заціскаюць.
Ні ў школку, ні ў садок
Яе не пускаюць.

Паглядзелі на мяне,
Праўдзіва сказалі:
— Мову мы даўно, запомні,
У Сібір загналі.

У мерзлаце яна ляжыць,
Ужо не адтане.
Надакучыў ты, як рэдзька.
Ожидает баня.

Я стаю, хоць стала слізка.
Маўчаць не жадаю
І, набраўшыся нахабства,
У вочы заяўляю:

— Перасохла ў горле,
Вырашыў папіць.
Заходжу на кухню:
Сталін там стаіць!

Паглядзелі на мяне
(Вочы заіскрылі!).
Да віскоў пальцы паднеслі,
Старанна пакруцілі.

— Правы нашы забіраюць,
Зыркаюць вачамі,
А яшчэ, бывае так,
Тупацяць нагамі.

А дамову як заключаць —
Сэрца забаліць.
І ляжыць яна у хатцы,
Падаллю смярдзіць.

Паглядзелі на мяне,
Хорам закрычалі:
— Дэпутатам уздумаў стаць!
З будынка прагналі.

Падыходжу да трыбуны.
Бачу: там Яны сядзяць.
Вельмі цяжка мне, панове,
З імі размаўляць.

Рукі-ногі у іх ёсць,
Погляды стальныя.
Аднаго ім Бог не даў:
Унутры — пустыя.
2019 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание