Наверх
Слоним
небольшая облачность
-1 °C
Зельва
небольшая облачность
-1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
небольшая облачность
-1 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

27 ноября 2019 9:19
Поделиться:

Папаўненне ў сям`і

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.

Армрэслінг па-слонімску

Наша чытачка Ірына Нікіцюк адгукнулася на здымак армрэслінгу па-слонімску, надрукаваны ў мінулым нумары газеты.

— Крайні справа на здымку стаіць трэнер спартыўнай школы Станіслаў Пракопіч. Больш я тут нікога не ведаю, — расказала па тэлефоне Ірына Валер`еўна.
Таксама на фотаздымак медыкаў, які друкаваўся раней, адгукнулася Таццяна Мікалаеўна Грыгарчук, якая пачынала сваю працу фельчарам хуткай дапамогі ў 1968 годзе. Таццяна Мікалаеўна лічыць, што гэты фотаздымак быў зроблены не ў Дзераўной, як указвалі некаторыя нашы чытачы раней, а ў Альбярціне дзесьці ў 1972 годзе.

— У каўпаку ў акулярах стаіць Васіль Раманавіч Краўчанка, які загадваў хірургічным аддзяленнем бальніцы ў Альбярціне. Наогул на фота стаяць пераважна работнікі хірургіі. Першая злева ў першым радзе — старшы фельчар хуткай дапамогі Алена Аляксандраўна Ігнатовіч. Побач — лор Часлава Вацлаваўна Емельянчык. Каля яе стаіць хірургічная медсястра Соф`я Аркадзьеўна Гушча, побач у белых штанах і хустцы — старшая медсястра хірургічнага аддзялення Ірына Іосіфаўна Турлай. Бачу Краснарадцаву, вышэй над ёй санітарка з аперацыйнай Якубоўская, лявей — Яніна Матусевіч з аргкамітэта. Справа ад Краўчанкі стаяць медсёстры з тэрапіі, ніжэй — санітаркі. Каб я сустрэлася з калегамі, то мы успомнілі б усіх работнікаў на здымку, — падзялілася Таццяна Мікалаеўна.
Ірына Нікіцюк і Таццяна Грыгарчук атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Сямейны партрэт з чужым», які пакажуць у суботу, 30 лістапада. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание