Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Радзіма і каханне

27 ноября 2019 11:51
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Трыялеты (працяг)

11

Адчайна вецер завывае,

Душу халодзіць успамін.

І я адзін. Зусім адзін.

Адчайна вецер завывае.

Што хвалявацца без прычын!

Вясна ўсё роўна наступае.

Адчайна вецер завывае,

Душу халодзіць успамін.

12

Вось птушкі ў вырай адлятаюць,

Хоць і далёка да зімы,

Але чужымі сталі мы.

Вось птушкі ў вырай адлятаюць.

Сядае сонца, дзень малы,

Расстанні шчасцю не спрыяюць.

Вось птушкі ў вырай адлятаюць,

Хоць і далёка да зімы.

13

Бабіна лета тчэ павуцінне,

Хутка ссівеюць скроні пагоркаў.

Можа не варта лішніх папрокаў —

Бабіна лета тчэ павуцінне.

Марнасць пустых непатрэбных гаворкаў,

Дзе нават не блісне тваё спачуванне.

Бабіна лета тчэ павуцінне,

Хутка ссівеюць скроні пагоркаў.

14

Вас не сустрэну ніколі.

Зорка вячэрняя сэрца апаліць,

Палкасць кахання болей не зманіць,

Вас не сустрэну ніколі.

Восень расстання твар затуманіць…

Летняя спёка спадае паволі,

Вас не сустрэну ніколі.

Зорка вячэрняя сэрца апаліць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание