Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
туман
11 °C
Мосты
туман
11 °C
Дятлово
туман
11 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0521
USD 2.599
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Першыя саветы» на Слонімшчыне (восень 1939 года — чэрвень 1941 года)

28 ноября 2019 11:37
Поделиться:

Камсамольская група 9 «А» класа (14 лютага 1940 года, СШ № 27 г. Гомеля). Фота: school27-gomel.by

Працяг. Пачатак у № 44

На пралікі чыноўнікаў звярнулі ўвагу чэкісты. 5 снежня Талмачоў паведамляў сакратару абласнога камітэта КП(б)Б Баранавіцкай вобласці Туру: «У апошні час назіраецца спад актыўнасці ў кіраванні партыйнай арганізацыі з боку паўнамоцнага ЦК КП(б)Б таварыша Новікава і раённымі камітэтамі з боку кіраўніка Слонімскага Часовага кіраўніцтва таварыша Колатава і яго намесніка таварыша Вейкава. Прыводзіць гэта да парушэння палітыкі партыі і ўраду на вёсцы… У сваёй дзейнасці і таварышы Новікаў, Колатаў і Вейкаў дапусцілі значныя палітычныя памылкі. Замест таго, каб сабраць памагатых і партыйных камуністычных арганізатараў з асобных гмін і даць ім дырэктыўна партыйнае, якое датычыць нацыяналізацыі зямлі памешчыкаў і заможных асаднікаў, абмежаваліся толькі сходам на нараду толькі кіраўнікоў гмінных і вясковых камітэтаў, сярод якіх знаходзіцца таксама антысавецкі элемент… Адначасова паўнамоцны ЦК КП(б)Б па Слонімскім павеце таварыш Новікаў у звычайным жыцці дапусціў шэраг памылак, якія дыскрэдытуюць яго як сябра партыі. Пацьверджаннем няхай будзе той факт, што ў павятовы аддзел НКУС 7 снежня звярнулася таварыш Котава — тэхнічны сакратар апарату паўнамоцнага ЦК, сяброўка камсамолу, якая засведчыла, што таварыш Новікаў спрабаваў яе згвалціць.

Не ведаючы куды пайсці, таварыш Котава звярнулася да нас, у пацьверджанне чаго змяшчаем копію яе сведчання і пратакол допыту.

Таксама наступнік кіраўніка Часовага ўраду таварыш Вейкаў дапускае п`янства і выключную грубасць у адносінах падначаленых».

Нягледзячы на відавочныя пралікі мясцовых чыноўнікаў, факты парушэння закону пры раскулачваннях, якія мясцовыя часовыя сельскія камітэты «праводзілі на ўласны спосаб», вінаватымі апынуліся… антысавецкія элементы. НКУС паведамляла пра распаўсюджванне сярод жыхароў Слонімшчыны заклікаў да ўсталявання беларускай «буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі». Рыхтавалася падстава для будучых дэпартацый, якія пачаліся ў лютым 1940 года.

«Вольная праца»

25 верасня 1939 года ў Слоніме з`явілася газета «Вольная праца», заснавальнікам якой стаў Іосіф Чарняўскі. Выданне выходзіла да 22 чэрвеня 1941 года. Сярод супрацоўнікаў былі мясцовыя паэты Іван Міско (псеўд. Анатоль Іверс) і Пётр Дабрыян (псеўд. Алесь Сучок), апошні з якіх у вершы «Прыйшла пара чаканая» пісаў:

Прыйшла пара чаканая,
Працоўны мой народ!
Старонка катаваная,
Вітай чырвоны Ўсход!

Газета пераважна прысвячалася падзеям у СССР і замежжы, а таксама падзякам савецкім кіраўнікам, у першую чаргу Іосіфу Сталіну. Такія лісты сталі тыповымі, як пасланне ад 9 кастрычніка 1939 года 33 жыхароў в. Задвор`е Кастровіцкай воласці, якія «пастанавілі паслаць Табе, вялікі наш правадыр і настаўнік таварыш Сталін, гарачую падзяку за наша вызваленне і просім далучыць наш край Заходнюю Беларусь да Вялікага Савецкага Саюза».

З`яўляліся на старонках газеты і ўзгадкі пра падзеі на Слонімшчыне. Акрамя паведамленняў пра мітынгі, гэта маглі быць звесткі пра адкрыццё новых устаноў, як бальніцы ў мястэчку Дзярэчын, дзе працавалі дактары Есьманава і Ліпнік. Ці пра ўборку ўраджаю з былых панскіх зямель, як у выпадку сялян в. Шыганы Дзвявяткавіцкай воласці: «З палёў быўшага памешчыка Багдановіча мы за паўтара дня сабралі і засыпалі 5000 пудоў буракоў і 2000 пудоў бульбы».

Адукацыя

Вясковыя камітэты займаліся не толькі раскулачваннем. Адна з праблемаў, якая ўздымалася на пасяджэннях — гэта пытанне адукацыі. Сяляне патрабавалі стварэння беларускамоўных школ, якіх у польскай дзяржаве проста не было. Так, на сходзе сялян вёскі Пятралевічы была прынята наступная пастанова: «У справе посылки и ученья детей в школе собравшиеся, принимая во внимание чисто белорусское население деревни, постановили временно не посылать детей до существующей польской школы, а вместе с тем неодкладно требовать чисто белорусской школы».

У 1937/1938 навучальным го­дзе ў Заходняй Беларусі дзейнічала 4221 школа, у якой па-польску вучылася 546,6 тысячы. У першы ж год пасля ўсталявання савецкай улады колькасць школ у рэгіёне вырасла да 5643, прычым 4278 з іх былі беларускамоўныя (яшчэ 1365 – на польскай, яўрэйскай, літоўскай і рускай мовах). 88 з іх дзейнічалі ў створаным Слонімскім раёне, прычым 78 – у сельскай мясцовасці. Для параўнання: у суседнім Дзятлаўскім раёне, тэрыторыя якога раней уваходзіла ў склад Слонімскага павета, з`явіліся 76 школ, у якіх навучалася 6738 дзяцей.

Наш канал в Telegram