Наверх
Слоним
переменная облачность
18 °C
Зельва
переменная облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Уступаем у Калядны пост

28 ноября 2019 14:05
Поделиться:

Апостал Філіп

У сераду, 27 лістапада, у вернікаў рымска-каталіцкага веравызнання пачынаецца Адвэнт. А на наступны дзень, у чацвер, 28 лістапада, у праваслаўных пачынаецца час Каляднага посту. Ён мае яшчэ адну назву — Філіпаў пост (па-народнаму Піліпаўка), бо ўсталяваны ў гонар аднаго з апосталаў Госпада нашага Ісуса Хрыста, Філіпа, памяць якога царква здзяйсняе напярэдадні, 27 лістапада.

Малюнак з сайта pravoslavie.ru

Вучань Збавіцеля паходзіў з багатай сям`і, якая жыла ў Віфсаідзе Галілейскай, што знаходзілася ў паўночнай частцы Палесціны. Дзякуючы заможнасці бацькоў, ён быў забяспечаны ўсім неабходным. Ён адзін з нямногіх вучняў Госпада з дзяцінства атрымаў добрую тагачасную адукацыю, чытаў Святое Пісанне. Ведаючы прароцтвы пра хуткае прышэсце Месіі, Філіп усім сэрцам пажадаў убачыць Збавіцеля. Калі ж гэта адбылося, адразу паверыў і пайшоў услед за Боскім Настаўнікам, адгукнуўся на заклік: «Ідзі за Мною» (Ін. 1,43).

Акрамя гэтага, ён прывёў да Госпада свайго сябра Нафанаіла. «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Ісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта» (Ін.1,45), — засведчыў ён перад сябрам незвычайнае паходжанне Хрыста. Далей Філіп стане адданым вучнем Сына Божага.

Неаднаразова святы апостал працай і пропаведдзю пацвярджаў тое, што праз веру ў Хрыста як Выратавальніка магчыма не толькі ацалець ад невылечнай хваробы, але і вярнуць да жыцця памерлага чалавека. Ён нястомна прапаведаваў Збавіцеля ў Галілеі, Аравіі, Эфіопіі, Сірыі, Малой Азіі. Апостал Філіп сілай Божай, імем Ісуса Хрыста здзяйсняў цуды. У Грэцыі ён уваскрэсіў ужо памерлага чалавека, у cірыйскім горадзе Азоце вылечыў ад хваробы вачэй дачку вандроўніка прыімца Мікакліда Харыціну, у Іерапалі Сірыйскім уваскрэсіў нябожчыка і вылечыў кіраўніка горада Арыстарха.

Пасля таго, як святы апостал у Іерапалі ўваскрэсіў Феафіла, народ стаў сведкай дзіўных слоў. Некалі памерлы сказаў: «Дзякую табе, святы слуга Божы, што выратаваў мяне ад вялікага зла: два чорныя і смярдзючыя эфіопы пацягнулі мяне, і калі б ты не прадухіліў і не вызваліў мяне ад іх, то я быў бы звергнуты ў змрочны тартар». Гэтыя словы — яшчэ адно пацвярджэнне таго, што як бы мы ні адмаўляліся ад існавання вечнага жыцця, пасмяротны стан існуе. Але ці шмат хто з нас гатовы да сустрэчы з вечнасцю?

У Іерапалі апостал заснаваў царкву, паставіўшы епіскапам аднаго ўплывовага і набожнага грамадзяніна Іра, які дапамог вучню Госпада падчас знаходжання таго ў горадзе. У гэтым жа горадзе праз некаторы час святога Філіпа напаткала смерць — ён быў распяты. Гэта здарылася ў 90-м годзе ад Нараджэння Хрыста пры правіцелю горада Ніканору. Апосталу было восемдзесят сем гадоў. Мошчы святога Філіпа каля 560 года былі перанесеныя ў Рым. Сёння яны знаходзяцца ў храме Дванаццаці апосталаў.

Свяціцель Іаан Златавуст вучыць: «Памыляецца той, хто лічыць, што пост толькі ва ўстрыманні ад ежы. Сапраўдны пост ёсць ухіленне ад зла, утаймаванне языка, адкладанне гневу, утаймаванне юру, спыненне паклёпу, хлусні і клятвапарушэння». Філіпаўскі пост скончыцца
6 студзеня, напярэдадні Раства Хрыстовага.

У рымска-каталіцкіх вернікаў, у адрозненне ад праваслаўных, пост працягваецца чатыры тыдні і носіць больш светлы і радасны характар — вернікі ў прадчуванні прыходу Хрыста.

Раней у час Каляднага посту, калі праца па гаспадарцы пераважна заканчвалася, а вечары станавіліся больш доўгімі, жанчыны пачыналі займацца прадзеннем. Казалі: «Што ў Пiлiпаўку напрадзеш, то ў Вялiкi пост сатчэш». А яшчэ нашы продкі сачылі за надвор`ем. Калі снег у гэты дзень ляжа на сухую падмерзлую зямлю, то ляжаць ён будзе ўжо да паводкі. Непагадзь, хмары і снег з дажджом абяцаюць мокры май і ўраджайнае лета будучага года. Калі налім кідае ікру да пачатку Пiлiпаўскiх заговiн — зіма саступіць месца вясне рана, калі ж пазней, тады цяпла ўвесну прыйдзецца чакаць доўга.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание