Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
5 °C
Зельва
облачно с прояснениями
5 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
3 °C
Мосты
облачно с прояснениями
3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
3 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
4 °C
EUR 2.8478
USD 2.5973
RUB(100) 3.2869
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Жыровіцкім манастыры зноў капаюць зямлю і абнаўляюць дах

29 ноября 2019 11:23
Поделиться:
Рамонт

Працуюць будаўнікі

На мінулым тыдні ў Жыровіцкім мужчынскім Свята-Успенскім стаўрапігіяльным манастыры зноў капалі зямлю. На гэты раз ужо на тэрыторыі, бліжэйшай да храма Раства Прасвятой Багародзіцы (больш вядомая як Свята-Яўленская царква).

Як паведамілі карэспандэнту газеты рабочыя Гроднажылбуда, гэта працяг тых работ, якія рабіліся нядаўна на цэнтральнай частцы манастыра.

— Гэта дрэнаж. Ён патрэбен для адвядзення вады, якая ста­іць у падвале аддзялення завочнага навучання. Без гэтага нам не пазбегнуць цвілі, гніення драўляных перакрыццяў у будынку, — патлумачыў адзін з прарабаў будаўнічай брыгады.

Самі насельнікі манастыра не вельмі задаволеныя гэтымі работамі.

Сад 1Сад 2

— Я не разумею, навошта было скідваць зямлю на садовы газон. Гэта ж прынесла вялікі урон тэрыторыі! Цяжкая тэхніка ездзіць, людзі ходзяць, пясок ляжыць. Ці прыме газон ранейшы выгляд? — разважае жыхар манастыра Сяргей.

Іншыя будаўнікі займаюцца пакрыццём даха металачарапіцай. Трэба адзначыць, што працуюць рабочыя рупліва.

Цікавыя змяненні чакаюць ва ўнутранай частцы ўвахода ў Свята-Успенскі сабор. Ступені, якія раней вялі да цудатворнай крыніцы, што б`е пад прастолам сабора, прыбралі, зраўняўшы з астатняй часткай прылеглай тэрыторыі. Як будуць зараз набіраць ваду манахі з падпра­стольнай крыніцы, застаецца загадкай. Адзначым, што тую ваду раней дабаўлялі ў двухлітровыя бутэлькі і прадавалі на выхадзе. У вернікаў яна лічыцца цудатворнай і гоіць шматлікія хваробы.

Там, дзе раней расла вярба, засталося голае месца. Дрэва спілавалі на мінулым тыдні. Цяпер нават не верыцца, што некалі тут расла раскідзістая вярба, галіны якой ляжалі на зямлі. Плануецца, што на гэтым месцы да сакавіка ўсталююць помнік прападобнаму Серафіму Жыровіцкаму. Хто займаецца стварэннем архітэктурнага помніка, трымаецца ў строгім сакрэце.

Ремонт

Карэспандэнт «ГС» трапіў у сталовую, дзе харчуюцца манахі. Зала сапраўды ўражвае сваёй асветленасцю, прасторай і навізной. У два доўгія рады стаяць сталы, за якімі пастаўленыя новыя крэслы. Некалькі прыгожых свяцільнікаў робіць памяшканне яшчэ больш прывабным і раскошным. Кухонная супрацоўніца Святлана сказала, што да пераезду сюды манахі елі ў старым будынку і сядзелі на лавах. У параўнанні з ранейшым пакоем, гэты большы па памеры ў тры разы.

Побач з трапезнай ёсць некалькі вялікіх памяшканняў для прыгатавання ежы і мыцця посуду.

У асобным аддзяленні знаходзіцца памяшканне для харчавання тых, хто пастаянна пражывае ў манастыры. Абодва памяшканні хоць і знаходзяцца ў адным будынку, але уваход маюць розны. Два памяшканні для прыняцця ежы аддзяляе вулічная агароджа. Каб трапіць з манаскай трапезнай у трапезную звычайных жыхароў манастыра, трэба зрабіць добры круг.

Святлана запэўніла, што ежа адных амаль нічым не адрозніваецца ад ежы другіх — усё варыцца ў агульным катле. «Варыцца ўсё з малітвай, а таму ежа заўсёды смачная», — адзначыла яна.

Свята-Успенскі саборСвята-Успенскі сабор 2Свята-Успенскі сабор 3Свята-Успенскі сабор 1
Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание