Наверх
Слоним
небольшая облачность
-1 °C
Зельва
небольшая облачность
-1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
небольшая облачность
-1 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Якой дарогай ходзіць шчасце

1 декабря 2019 9:41
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Старая Маня Бакунчык прынесла з калодзезя вядро вады і прымастакавала на вочап каля печы, у якой ярка гарэлі сухія дровы. Яны былі абстаўлены гаршкамі з бульбай для свіней, а на прыпечку ўжо стаяла спечаная яечня са скваркамі.

— Якое там сёння надвор`е? — спытаў сын Алесь, выходзячы з бакоўкі.

— Якое? Ды такое, як і павінна быць у лістападзе: туман і сырасць. Мо пешшу сёння ідзі, бо як ліне дождж, то якая табе будзе язда на ровары?

— Ну і няхай сабе ліне. Ці мне ўпершыню?

Алесь працаваў у лесацэху ў далёкай вёсцы Клімы і круглы год, акрамя водпуску, канечне, дабіраўся туды на работу. У цяпло шэсць кіламетраў на ровары — проста любата, а як настане восеньская слота ды зімовая сцюжы, цяжкавата даводзіцца.

— Ішоў бы лепш у калгас, — не раз прасіла маці. — Цяпер, за пятнаццаць гадоў пасля вайны, і калгасы крыху абжыліся. Ды і блізка…

— Колькі ўжо можна пра гэта гаварыць? — незалюбіў Алесь. — Я там прывык за дзесяць гадоў, з людзьмі зжыўся. Ды і заробак не раўня калгаснаму…

— Усё працуеш, няма калі да дзевак схадзіць. Табе ўжо жаніцца трэба, — не сціхала Маня. — Твае равеснікі даўно пажаніліся.

— Ну і няхай! Мая дзяўчына будзе мяне чакаць, замуж ні за каго не пойдзе.

Алесь памыўся ля калодзезя і, расчырванелы, зайшоў у хату. Высокі, русавалосы, прыгожы. Перахрысціўся на абразы.

— Стаў на стол яечню, паем ды паеду. Не люблю спяшацца ў дарозе.
Калі ён выкаціў за вароты ровар, маці паглядзела ўслед.

— Дзяўчына будзе чакаць… — прашаптала сама сабе. — Каб жа ты, сынок, не быў кульгавы, то знайшлася б дзяўчына…

Маці з сынам жылі ўдваіх, бо гаспадар не вярнуўся з вайны. Пагаравалі-пагаравалі, ды нічога не зробіш. З усякай работай не горш за людзей спраўляліся. Бяда толькі, што аднойчы напрадвесні Алесь зламаў левую нагу. Ды такі складаны пералом. Дактары зрабілі ўсё, што маглі, але ён застаўся кульгавы. Маню гэта вельмі засмучала, а сын казаў:

— Не дзеўка нябось, што замуж ніхто не возьме. Якой буду даспадобы, то не паглядзіць…

Дзевак у вёсцы хапала, ды нешта ён ні да адной не заляцаўся. Можа, і не калецтва было гэтаму прычынай, яны з Сымонам таксама позна пажаніліся.

«І падобны да бацькі, і характарам гэтакі ж лагодны ды працавіты, мой ты сынок, хоць бы добрая доля табе выпала… — не раз думала Маня. — Каб табе жоначку слаўную, а мне нявестку ды ўнукаў».

Аднойчы ў канцы жніўня ў суседзяў Зеляневічаў пасялілася маладая настаўніца. Спрытненькая, невысокага росту, чарнабровая. А прыветлівая якая! Здалёк вітаецца з кожным, хоць і незнаёмым.

З таго часу Алеся нібы падмянілі. Ён пачаў хадзіць у кіно, што паказвалі ў клубе ў суседняй вёсцы Навасёлкі.

— Сынок, ты ж нарабіўся, чаго цябе ў тое кіно яшчэ нясе? — шкадавала маці. — А мо дзеўку якую нагледзеў?

— Цябе, мама, не зразумееш. То ўсё выпірала з хаты: ідзі да моладзі ды ідзі, а то інакш гаворыш…

— Добра-добра, рабі як ведаеш, я буду маўчаць.

Восенню, калі пачалі капаць бульбу, суседка Ванда Зеляневічыха падышла да плоту і сказала:

— Слухай, твой Алесь да нашай кватаранткі заляцаецца.

— Праўда?! — абрадавалася Маня.

— А няўжо ж маню. Добрая дзяўчына, ды і ён хлопец някепскі…

Ванда, відаць, хацела сказаць, што таксама добры, каб не калецтва, ды своечасова спахапілася. Але Маня гэта адчула, і на душы раптам стала горка.

— Не на той дарозе ты шукаеш шчасця, сынок… Не стрэнеш там… Яна настаўніца, а ты просты рабочы. Хіба пара?

Ды не ўгадала. Пасля каляднага посту Алесь прывёў Жанну дадому і паведаміў маці, што яны будуць жаніцца.

— Я ледзь прытомнасць не страціла ад шчасця, мая ты суседачка! — казала Маня Вандзе. — Як прывёў, то нібы сонейка ў хаце засвяціла.

Напрадвесні маладыя згулялі вяселле, і з таго часу Маня пачала чакаць унукаў. Прыглядалася да нявесткі, а пытаць не адважвалася. І толькі ў канцы лета, калі яны з сынам былі адны, нясмела мовіла:

— Так хочацца ўнукаў паняньчыць… А іх нешта і няма.

— Ну дык што? Мо і зусім не зможам нарадзіць, то з-за гэтага разводзіцца?

— Я ж не кажу, сынок! Лепшай жонкі ды нявесткі, чым наша Жанначка, пэўна, і на свеце няма.

— Не бяры, мама, да галавы. Пажывем — пабачым, куды ты надта спяшаешся? Цярпенне трэба мець.

Праз тры гады вясковыя бабы пачалі даймаць Маню пытаннямі:

— Нешта ж у тваіх маладых дзяцей няма?

— Гэта ж трэба: такая ладная пара, а бяздзетныя…

Сыпалі соль на Маніну рану. Яна маўчала, бо што тут скажаш? Разумны чалавек не будзе лезці з роспытамі ў такой далікатнай справе, а дурням жа не патлумачыш, што ёй так балюча, проста не выказаць словамі…

Усё адно як і сама страціла розум, сказала аднойчы маладым пра гэтыя бабскія роспыты.

— Супакой пляткарак і сама супакойся. Хутка будуць у нас дзеткі, — з усмешкай мовіў Алесь.

Маня нічога не зразумела, але з роспытамі больш не лезла.

У канцы мая Алесь і Жанначка прывезлі з горада дадому двух прыгожанькіх хлопчыкаў-блізняткаў. Смугленькіх, чарнавокіх. Па тры гадкі мелі.

— Рада, мама? — спытаў Алесь.

— Яшчэ як! А мае ж вы маленькія, птушаняткі мілыя. Як я вас доўга чакала! — абдымала хлопчыкаў і туліла да сябе.

— Галоўнае, што дачакаліся, — Жанначка глядзела на дзетак, і з яе прыгожых вачэй каціліся слёзы шчасця…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание