
Багародзіца
Цікава, што ў кананічных кнігах Новага Запавету пра падзею прывядзення ў іерусалімскі храм Найсвяцейшай Дзевы не гаворыць ні адзін апостал. Сюжэт святкавання ўзяты з пазнейшых, апакрыфічных (не напісаных асабіста самімі сведкамі зямнога жыцця Збавіцеля (апосталамі) і не прынятых для чытання ў царкве, але захаваліся як паданне) твораў: Протаевангелля Іакава, што адносіцца да II стагоддзя пасля Нараджэння Хрыстовага, і лацінскага Евангелля Псеўда-Матфея IX стагоддзя. Вось што там знаходзім.

Фота minds.by
Пасля таго як Найсвяцейшай Багародзіцы споўнілася тры гады, Яе святыя бацькі, праведныя Іакім і Анна, вымаліўшыя ў Госпада немаўля і паабяцаўшыя прысвяціць яго служэнню Богу, паспяшаліся выканаць абяцанне, дадзенае імі Усявышняму. Склікаўшы найбліжэйшых сваякоў і запрасіўшы аднагодак Маці Божай, яны са спевам духоўных песень адправіліся ў храм Гасподні. На першы погляд гэта была звычайная працэсія прывядзення дзіцяці да царквы, аднак у гэты раз было ўсё па-іншаму, бо вялі Тую, што стане Маці Збавіцеля чалавечага роду.
Цудоўным чынам пераадолеўшы 15 вялікіх прыступак, Найсвяцейшая Дзева ўзышла па лесвіцы без старонняй дапамогі. У самога ўваходу Багародзіцу сустрэў першасвятар Захарыя, бацька будучага Хрысціцеля Гасподня Іаана. Па натхненні Святога Духу ён увёў Яе ў Святая Святых, туды, куды святар мог уваходзіць толькі адзін раз у год.
«Быць там значыла тое ж, што бачыць Бога і гаварыць з Ім», — тлумачыў падзею Увядзення вялікі прафесар мінулага стагоддзя М.Н. Скабалановіч. Найсвяцейшая Багародзіца становіцца адушаўлёным храмам Божым.
У сваіх песнапеннях царква яе неаднаразова называе «Боговместимым храмом» (стыхіра на літыі), «Пречистым храмом Спасовым, многоценным чертогом» (кандак святу). Маці Божая, сама не ведаючы таго, з моманту нараджэння атрымлівае спрыянне ў вачах Міратворцы. Больш за тое, паводле Божага плану Ёй наканавана стаць Той, Хто народзіць Збавіцеля ўсяго чалавецтва ад граху, смерці, праклёну. І гэты момант Увядзення з`яўляецца прадвесцем той вялікай і адначасова вельмі хвалюючай справы.
З моманту, калі святыя бацькі ўпершыню прывялі Найсвяцейшае Дзіцё ў Дом Божы і да дванаццаці гадоў, яна выхоўвалася пры храме, праводзячы час у малітве і вывучаючы Святое Пісанне. Свята Увядзення Найсвяцейшай Багародзіцы ў храм адносіцца да двунадзясятых (дванаццаці найбольш вялікіх свят, ушанаваных Царквой). Гэта першая ўрачыстасць з пачатку Каляднага посту і апошняе ў гэтым годзе. Варта адзначыць, што так было не заўсёды.
Да IX стагоддзя свята не мела шырокага распаўсюджвання. Аб гэтым сведчаць старажытныя рукапісы Тыпіконаў (Тыпікон – богаслужэбная кніга, у якой утрымліваюцца ўказанні на розныя моманты царкоўнага жыцця). У рукапісах адсутнічаюць якія-небудзь прызначэнні па здзяйсненні богаслужэння ў гэты дзень, за выключэннем назвы святочнай падзеі. У лік вялікіх двунадзесятых свят Увядзенне ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы ўвайшло толькі пасля 14-га стагоддзя.
Асаблівасцю богаслужэння з`яўляецца тое, што з гэтага дня царква пачынае рыхтаваць веруючага чалавека да светлага моманту з`яўлення на свет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Той, хто прыйдзе на Усяночнае дбанне ў храм, ужо на Ютрані пачуе: «Хрыстос нараджаецца, славіце…»
І з кожным тыднем, па меры набліжэння да свята Раства Хрыстова, царкоўны хор усё часцей і часцей будзе вяртацца да гэтай падзеі, нагадваючы нам аб Тым, Кім зло было назаўсёды пераможана, абуджаючы ў душы надзею, веру, мір і любоў.
Свята вучыць вернікаў перш таму, з якой унутранай чысцінёй і падрыхтоўкай трэба падыходзіць да Божага храма, асабліва да таінстваў споведзі і прычасця. Не трэба перашкаджаць дзецям прыходзіць да літургічнага з`яднання. Канешне, вытрымаць усю службу малеча не можа, але гэта не падстава не прыводзіць яго наогул у царкву.
Прыклад узыходжання Найсвяцейшай Дзевы Марыі па прыступках з`яўляецца вобразам таго, што спазнанне Госпада адбываецца праз жыццёвыя выпрабаванні. Сам чалавек павінен прыкладваць высілкі, але без дапамогі Духа Божага і малітваў да Усявышняга і Яго Сына, Маці Божай і ўсіх святых нашай сустрэчы з Нябесным немагчыма адбыцца.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь
В Жировичах говорили о внутреннем делании монаха
Жировичский монастырь запускает новый социальный проект
Православные отмечают Введение во храм Пресвятой Богородицы
Уступаем у Калядны пост
У храм на службу прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек
О святых угодниках божиих
Чаму ў святара колеры адзення розныя
Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Вечнае дыханне жыцця