
Два ветэраны

Папаўненне ў сям`і
На фотаздымак пра папаўненне ў сям`і, надрукаваны ў «Аддушыне» №48, адгукнуўся адзін з яго герояў — Ігар Пятроў.
— На гэтым здымку паказаны момант, калі 13 гадоў назад я забіраў з раддома ўнука. Маленькі ўнук тут на руках у зяця Арцёма, які стаіць другі злева. Крайняя злева стаіць мая жонка Таццяна Сяргееўна, пасярод здымка — дачка Юлія. Я стаю крайні справа з унучкай Аляксандрай, якой на гэтым здымку толькі годзік. Цяпер у дачкі з зяцем ужо чацвёра дзяцей, два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі ад двух да чатырнаццаці гадоў, — расказаў Ігар Юр`евіч.
Сваю былую калегу і яе мужа пазнала на фотаздымку сланімчанка Ганна Надзіеўская.
— Гэта сям`я Юліі і Арцёма Авагімавых. З Юляй я працавала ў гарадской паліклініцы гадоў 14-15 назад, — адзначыла Ганна Іванаўна.
На мінулым тыдні таксама патэлефанавала ў рэдакцыю наша чытачка Людміла Кудраўцова, якая пазнала Генадзя Мурына на фотаздымку армрэслінг па-слонімску, які друкаваўся раней.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь