Наверх
Слоним
небольшая облачность
-1 °C
Зельва
небольшая облачность
-1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
небольшая облачность
-1 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пра Радзіму і каханне

4 декабря 2019 14:53
Поделиться:
Лада, багіня кахання ў беларусаў

Ілюстрацыйнае фота

Восеньскія трыялеты (працяг)

10

Апошні ліст завіс у кроне,

Ніяк не ўпадзе на зямлю.

Я, можа, дзесьці і люблю.

Апошні ліст завіс у кроне.

Пагарду, збыткі я цярплю,

Пакутую, як бы ў палоне.

Апошні ліст завіс у кроне,

Ніяк не ўпадзе на зямлю.

15

Пэўна, такая ўжо нашая доля:

Нудзіцца, нудзіцца ды сумаваць,

Горкія слёзы маўкліва глытаць.

Пэўна, такая ўжо нашая доля.

Нам несупынна аб шчасці гадаць.

Мрояцца ўсходы жытнёвага поля.

Пэўна, такая ўжо нашая доля:

Нудзіцца, нудзіцца ды сумаваць.

16

Прысвячаю Н. Ш.

Будуць надзеяю вочы свяціцца.

Радасць і сум нечаканай сустрэчы.

Божа! Як я жадаў абдымаць твае плечы!

Будуць надзеяю вочы свяціцца.

Сэрца халоднага боль невылечны,

Што пажадаеш — ніколі не збыцца.

Будуць надзеяю вочы свяціцца.

Радасць і сум нечаканай сустрэчы.

17

Белых бярозаў жоўтыя сукні.

Я ўспамінаю вечар маёвы.

Птах, шчабятанне і водар гаёвы.

Белых бярозаў жоўтыя сукні.

Вецер зрывае ліст тапалёвы

І пры выпадку брамкаю стукне.

Белых бярозаў жоўтыя сукні.

Я ўспамінаю вечар маёвы.

18

Яшчэ не закончаны нашыя спрэчкі,

Ды неабачліва кліча дарога.

Я бы вярнуўся да тога парога,

Яшчэ незакончаны нашыя спрэчкі.

Шлях мой далёкі і, пэўна, знямога

Болем расстання напомніць мне знічкі.

Яшчэ незакончаны нашыя спрэчкі,

Ды неабачліва кліча дарога.

19

Ты прыгадаеш, што не збылося,

Спаліш масты ды надзею ўтопіш,

Я і не мару — жар-птушку не схопіш.

Ты прыгадаеш, што не збылося.

Сэрца пустэчу нічым не запоўніш…

Жытнёвае будзе шаптацца калоссе.

Ты прагадаеш, што не збылося,

Спаліш масты і надзею ўтопіш.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание