Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
22 °C
Зельва
облачно с прояснениями
22 °C
Волковыск
пасмурно
20 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
небольшая облачность
21 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сеткі ў рыбаловаў запатрабаваныя

5 декабря 2019 12:31
Поделиться:
Лоўля рыбы

Лоўля рыбы. Ілюстрацыйнае фота

Згодна з паведамленнем Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, у двух жыхароў вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна іх супрацоўнікі канфіскавалі больш за 200 адзінак незаконных прыстасаванняў для лоўлі рыбы. Гэта былі ў асноўным сеткі, агульная даўжыня іх складала каля 6,5 км.

Паколькі ў Мастоўскім раёне ёсць дзве вёскі Навасёлкі і яны знаходзяцца на беразе Нёмана, то вызначыць, дзе знаходзіцца вёска, няцяжка.

Браканьераў на Мастоўшчыне затрымліваюць дзве інспекцыі: згаданая тут Гродзенская і Шчучынская. Тыя Навасёлкі знаходзяцца каля мястэчка Лунна на беразе вадасховішча гродзенскай гідрастанцыі. На зімоўку туды сплываецца рыба з Нёмана. Рыбакі тое ведаюць, і зімой тут ідзе актыўная лоўля.

Запатрабаваны бываюць не толькі законныя сродкі лоўлі.

Збытам сетак для лоўлі рыбы два мужчыны займаліся супольна. Адзін з іх гандляваў сеткамі на рынку ў Гародні. Гэта яго і падвяло пад артыкул. Інспектары прыкінуліся пакупнікамі і знайшлі ў гандляра 143 сеткі.

На гэтым вадасховішчы сярод рыбакоў запатрабаваны так званая «плавучка», «блытаніца».

Аднаму з удзельнікаў правапарушэння можа быць вынесены штраф у памеры 50 базавых адзінак. А вось ІП, які меў раней па гэтым артыкуле правіннасць, можа атрымаць 200 базавых адзінак штрафу.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание