Наверх
Слоним
пасмурно
-0 °C
Зельва
пасмурно
-0 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-0 °C
EUR 2.3339
USD 2.113
RUB(100) 3.4178
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцы гулялі ў Гродна ў «Брэйн-рынг»

5 декабря 2019 10:59
Поделиться:
каманда

Слонімцы ў Гродне

У чацвер, 28 лістапада, у Гродна прайшоў абласны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Брэйн-рынг» сярод працаўнікоў Гродзенскага філіяла «Белтэлекам». Слонімцы сталі другімі, прапусціўшы наперад каманду з галаўнога структурнага падраздзялення.

Каманда слонімцаў складалася з шасці ўдзельнікаў, капітанам каманды быў Якаў Сідаровіч. Як распавялі карэспандэнту, адбор удзельнікаў адбываўся праз гутарку і прамежкавыя гульні.

Слонімскі занальны вузел электрасувязі на гэты час аб`ядноўвае чатыры раёны. Акрамя Слонімскага, сюды яшчэ ўваходзіць Дзятлаўскі, Карэліцкі і Навагрудскі раён. Адбор быў як ніколі сур`ёзным. Паводле яго вынікаў лепшыя паехалі ў Гродна паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці і хуткасць рэакцыі.
Кожная гульня праходзіла да пяці ачкоў. Пытанні тычыліся ўсіх сфер — гісторыі, геаграфіі, мовазнаўства, а таксама прафесійнай дзейнасці.

Некаторыя заданні патрабавалі ад удзельнікаў лагічнага разважання, іншыя — пачуцця гумару. Гульня праходзіла паміж чатырма камандамі — з Ваўкавыскага, Гродзенскага, Слонімскага занальнага вузла электрасувязі, а таксама з галаўнога структурнага падраздзялення горада Гродна.

гульня

Ідзе гульня

Спачатку слонімцы згулялі з калегамі з Ваўкавыска, а потым з Гродна. У абодвух выпадках нашы землякі святкавалі перамогу. Лік інтэлектуальных паядынкаў заканчваўся на карысць каманды з Слоніма — 3:5.

Нялёгка слонімцам прыйшлося толькі са зборнай з галаўнога структурнага падраздзялення Гродна. Прадстаўнікі горада над Шчарай саступілі, так і не раскрыўшы лік — 5:0. Аднак папярэднія паспяховыя гульні дазволілі слонімскім разумнікам стаць другімі.

Як распавёў капітан каманды Якаў Сідаровіч, па выніках абласнога турніру будзе сфарміравана каманда з лепшых гульцоў, якія выступяць ад Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім турніры «Брэйн-рынгу». У турніры прыме ўдзел каманда «Белтэлекама», складзеная з лепшых гульцоў папярэдніх этапаў інтэлектуальна-забаўляльнай гульні, а таксама зборныя мабільных аператараў краіны.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание