
Гуляе Валерый Мядзведзь
Карэспандэнт «ГС» пабываў на гэтым мерапрыемстве і спытаў ва Уладзіміра Літвіна пра ўражанні і ўзровень гульні выхаванцаў сёлетняга чэмпіёна.
— Мяне запрасіў мой калега і шматгадовы супернік за шахматнай дошкай правесці сеанс адначасовай гульні з яго вучнямі, з якімі ён займаецца не адзін год. Я пагадзіўся на яго прапанову. Гулялі дзеці розных узростаў — і дзяўчынкі, і хлопчыкі. У іх розны ўзровень шахматнай падрыхтоўкі. Мне ўдалося перамагчы ўсіх. У некаторых партыях прыйшлося прыкласці ўсе намаганні, каб атрымаць перамогу, — распавёў шахматны знаўца.

Уладзімір Літвін
— Якія будуць пажаданні юным шахматыстам?
— Трэба займацца, не ленавацца, слухаць уважліва трэнера, дома займацца з шахматнай літаратурай, разбіраць партыі моцных майстроў, шукаць добрых спарынг-партнёраў, узровень якіх не слабейшы за твой, у інтэрнэце гуляць з камп`ютарам або з людзьмі.
Хутка пачнецца новы шахматны турнір, і вучням Валерыя Мядзведзя пайшла на карысць сустрэча з вопытным гульцом.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь