Наверх
Слоним
ясно
16 °C
Зельва
ясно
16 °C
Волковыск
небольшая облачность
17 °C
Мосты
переменная облачность
17 °C
Дятлово
переменная облачность
17 °C
Барановичи
ясно
15 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пра каханне і Радзіму

11 декабря 2019 14:20
Поделиться:
Масты. Язэп Палубятка

Піша Язэп Палубятка

Трыялеты (працяг)

20

Нікім не сплачана пазыка.

Адну надзею маю я,

Што ўстане дружная сям`я.

Нікім не сплачана пазыка.

О, толькі ты, мая зямля!

Ты Беларусь — Сляпы Музыка…

Нікім не сплачана пазыка,

Адну надзею маю я.

21

За вёскаю разбітыя дарогі

Паклікалі калісьці ў сусвет,

Ды толькі выпаў нешчаслівы нам білет.

За вёскаю разбітыя дарогі.

За што Ты, Божа, даў нам столькі бед,

За праўду да крыві набіў я ногі.

За вёскаю разбітыя дарогі

Паклікалі калісьці ў сусвет.

22

Кастусю Каліноўскаму

Гарачае сэрца бунту жадала,

Волі хацела для роднага краю.

Цяжка быць вольным, гэта я знаю.

Гарачае сэрца бунту жадала.

Сэрца жадала мяшканцам усім раю,

Здзеку чужынцаў ніяк не трывала.

Сэрца гарачае бунту жадала,

Волі хацела для роднага краю.

23

Учарашні дзень ужо не знойдзеш,

І час не вернеш, што прайшоў.

…Душой ад згубы адышоў.

Учарашні дзень ужо не знойдзеш.

Як першы раз к табе прыйшоў!..

Ты зараз моўчкі побач пройдзеш.

Учарашні дзень ужо не знойдзеш,

І час не вернеш, што прайшоў.

24

Пачырванелі клёнаў галовы.

Гэткімі сталі кроны рабінаў.

Радасці толькі з тых успамінаў.

Пачырванелі клёнаў галовы.

А колькі было ад мяне напамінаў,

Што да сустрэчы заўжды я гатовы.

Пачырванелі клёнаў галовы,

Гэткімі сталі кроны рабінаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание