Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
9 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
9 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Андрэй — значыць «мужны»

13 декабря 2019 8:53
Поделиться:
Андрэй

Святы Андрэй

У Рускай Праваслаўнай царкве кожнае імя даецца ў гонар святога, якога ўслаўляе царква. Для кожнага дня ёсць свой Божы ўгоднік.

Атрымаўшы нябеснага заступніка, мы павінны маліцца яму, прасіць у яго дапамогі і заступніцтва, а ў дзень тэзаімянін (дзень, калі святкуецца царквой памяць нашага святога) хадзіць да споведзі і прычасця.

Усіх імёнаў незлічонае мноства. 13 снежня праваслаўная царква ўшаноўвае памяць апостала і вучня Госпада нашага Ісуса Хрыста святога Андрэя Першапакліканага.

Апостал Хрыстоў Андрэй быў родам з Віфсаіды, горада на паўночна-заходнім беразе Тыверыядскага возера, побач з Капернаумам. Пачуўшы пра святога Прадцечу Іаана, які прапаведаваў на Іардане пакаянне, ён зышоў з дому і стаў вучнем Хрысціцеля. Калі святы Прадцеча, паказаўшы на Ісуса Хрыста, што праходзіў побач, прамовіў: «Вось Агнец Божы» — апостал Андрэй ра­зам з евангелістам Іаанам пакінулі Хрысціцеля і далучыліся да Хрыста.

Апостала Андрэя называюць Першапакліканым. Кажуць так таму, што ён першым зрабіўся паслядоўнікам і вучнем Ісуса Хрыста. Акрамя таго, апостал стаў першым місіянерам, бо прывёў да Хрыста брата свайго, Сымона, які пазней атрымаў імя Пётр.

Апостал прапаведаваў Евангельскае дабравесце ў Малой Азіі і Візантыі, Македоніі і Эладзе, Неакесарыі і Херсоне. У «Аповесці мінулых часоў» Нестар Летапісец так распавялае пра наведванне Андрэем украінскіх зямель: «…и проплыл в устье днепровское, и оттуда отправился вверх по Днепру. …И утром встал и сказал бывшим с ним ученикам: «Видите ли горы эти? На этих горах воссияет благодать Божия, будет город великий, и воздвигнет Бог много церквей».

Прыходзячы ў гарады, святы прапаведнік ставіў там епіскапаў, вылечваў ад хвароб, сеяў зерне праваслаўнай веры ў сэрцах язычнікаў. Нярэдка апостала сустракалі на шляху складанасці. Так, у горадзе Сіноп у яго кідалі камянямі, вырывалі пальцы і зубы, узяўшы за рукі і ногі, цягалі, білі паленамі. Але міласць Божая ніколі не пакідала святога Андрэя, падмацоўвала, давала сілы рухацца далей, дапамагала пераносіць выпрабаванні.

Апостал

Апостал Андрэй

Апошнім пунктам святога апостала Андрэя быў Ахайскі горад Патры. Не пажадаўшы падпарадкавацца загаду мясцовага кіраўніка Егеата Антыпата прынесці ахвяру паганскім ідалам, вучань Госпада быў раскрыжаваны на Х-падобным крыжы. Усякі, хто хацеў адвязаць пакутніка, не мог дакрануцца да яго: рукі прыходзілі ў змярцвенне. Сам жа раскрыжаваны маліўся Госпаду аб тым, каб яго цела знаходзілася на крыжы да таго часу, пакуль Сын Божы не прыме яго дух. Калі святы вучань Госпада ўзносіў свае малітвы, цудоўнае святло, нібы маланка, зыходзіла з неба. У гэты момант глядзець на крыж было немагчыма.

Праз некаторы час святы адышоў да Госпада. Максіміла, жонка кіраўніка, даведаўшыся, што святы Андрэй спачыў, зняла з гонарам яго цела і, памазаўшы каштоўнымі водарамі, паклала ў дамавіне, якую прыгатавала для сябе. Гэта была яе падзяка за тое, што ў свой час апостал вылечыў яе ад цяжкай хваробы. Ганебны Егеат неўзабаве быў пакараны Богам: на яго напаў бес. Кіраўнік памёр пасярод горада ў страшэнных пакутах. Калі паведамілі брату Егеата Стратоклію пра здарэнне, той не пажадаў валодаць багаццем. Ён зразумеў, што зямныя даброты ўводзяць душу чалавека ў бестурботнасць, а разам з ёю і ў пекла.

У чацвёртым стагоддзі, пры імператары Канстанціне Вялікім, нятленнае цела святога апостала было перанесена ў Канстанцінопаль. Яго паклалі ў храме Святых Апосталаў, побач з мошчамі святога евангеліста Лукі і вучня апостала Паўла апостала Цімафея. Сам крыж стаў называцца Андрэеўскім. Яго вобраз часта можна знайсці на сцягах многіх дзяржаў і адміністрацыйных адзінак. Шатландыя і Вялікабрытанія, Аўстралія і Новая Зеландыя, Ірландыя і Ямайка, Грэнада і Тэнэрыфэ, штат Фларыда і Алабама ўтрыміваюць на сваіх галоўных палотнах гэты сцяг перамогі. Акрамя таго, тры Андрэеўскія крыжы размешчаны на сцягу і гербе Амстэрдама.

Андрэеўскі сцяг з`яўляецца галоўным карабельным кармавым сцягам расійскага флоту. Святы апостал Андрэй лічыцца заступнікам усіх маракоў і рыбакоў.

Кармавы сцяг распрацаваў расійскі гасудар Пётр I у 1712 годзе. Андрэеўскі сцяг існаваў у расійскім флоце да лістапада 1917 года. Цяпер крыж святога Андрэя змешчаны на сцягу ваенна-марскога флоту Расіі (з 1992 года), ваенна-марскіх сцягах Балгарыі, Бельгіі, Грузіі, Латвіі і Эстоніі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание