Наверх
Слоним
ясно
1 °C
Зельва
ясно
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
1 °C
EUR 2.345
USD 2.1156
RUB(100) 3.4188
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У завакзаллі жыхарам прапануюць пракласці водаправод за іх кошт

14 декабря 2019 11:32
Поделиться:
Водаправод

Вадаправодная вежа ў Мастах

Раён завакзалля ў Мастах знаходзіцца ў межах горада. Ды нават шматлікія вёскі Мастоўшчыны маюць лепшую іфраструктуру, чым гэты гарадскі мікрараён.

Дзясятак вуліц з разбітым асфальтам без ходнікаў, болей за паўтары сотні дамоў без вады. Сёлета гэтая праблема пільна закранула людзей завакзалля. Засушлівае лета напомніла пра ваду; у калодзежах яна змялела.

Каб вырашыць свае бытавыя праблемы, людзі звярнуліся да мясцовых уладаў. Быў прызначаны сход грамадзян, які адбыўся на мінулым тыдні каля адзінага ў гэтым раёне магазіна.

Людзі да карэспандэнта «ГС» па дапамогу звярнуліся пасля безвыніковага сходу. Каля дзясятка ўдзельнікаў сходу расказалі, што на тую сустрэчу прыехалі, па іх меркаванні, прадстаўнікі ЖКГ, але не назваліся. Адзін з іх дакладна працуе майстрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пратакол сходу не вёўся. Была звычайная перапалка.

У выніку прысутныя пачулі, што ёсць праход водаправода пад каляёй, а далей яны павінны самі аплаціць пракладку трубаў. Быў агучаны кошт:
90 рублёў за 10 метраў трасы.

Некаторыя грамадзяне палічылі, што тое абыдзецца ім болей за 2,5 тысячы рублёў.

Прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ад удзельнікаў сходу подпісы. Паабяцалі, што пытанне адсутнасці ў іх раёне вады будзе пададзена ў райвыканкам і ён прыме рашэнне, ці варта даваць дазвол на будаўніцтва водаправода за кошт жыхароў.

Воданапорная вежа ў гэтым раёне была збудаваная на пачатку мінулага стагоддзя. Магчыма, яна і будзе забяспечваць завакзалле вадой. Аднак прафілактычных работ тут не праводзілася як мінімум тры дзясяткі гадоў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание