Наверх
Слоним
небольшой дождь
23 °C
Зельва
небольшой дождь
23 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
24 °C
Мосты
пасмурно
24 °C
Дятлово
пасмурно
24 °C
Барановичи
небольшой дождь
23 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Яўхімаў зяць

15 декабря 2019 10:02
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
зяць

Малюнак Яўгена Іванова

Ліпеньскае сонца паволі садзілася за гарызонт. Аграгарадок Дуброўнікі быў напоўнены вячэрнімі гукамі: пераклікаліся цераз плот гаспадыні, абмяркоўваючы апошнія навіны, вяртаючыся з пашы, рыкалі каровы, на валейбольнай пляцоўцы ля ФАПа крычалі дзеці. Старыя Яўхім Лясун і Сцяпан Касцень сядзелі на лаўцы ля Яўхімавага плоту і няспешна вялі гаворку пра жыццё-быццё.

— Ну ці падабаецца ж табе зяць? — зацягнуўшыся цыгарэтай, спытаў у суседа Сцяпан.

Яўхім маўчаў, і з ягонай цыгарэты ажно іскры ляцелі. Было відаць, што пытанне гэта яму не падабаецца.

— А што зяць?! Што зяць?! — мовіў у запале. — Нічога не варты мой зяць, калі гаварыць шчыра.

— Ну?! — здзівіўся сусед. — Здаецца ж, някепскага мужа знайшла сабе Дана. І прыгожы, і спрытны, і кандыдат навук, гэтак сама, як і яна. Дзіцятка неўзабаве будзе, я ж бачу… Да работы вясковай здатны, нягледзячы на тое, што гарадскі.

— Во-во, правільна ты сказаў, гарадская сярмяга. У горадзе вырас, а ўсе павадкі вясковага чалавека. Дзе толькі і навучыўся? Да вясковай работы яго магнітам цягне.

— Не галёкай так, бо мо ўчуе, пакрыўдзіцца незнарок.

— Не ўчуе. Пайшоў за выган карову са статка займаць, а заадно і цяля прывядзе, бо непадалёку навязана. Ну хіба гэта мужчынская работа?

— Ой, маўчы ўжо! Колькі ты гэтых цялят папавадзіў ды кароў папаганяў за сваё жыццё, успомні. Маня твая спуску не давала.

— Дык то ж я, вясковы чалавек, а ён кандыдат навук! Ну хто ў вёсцы паверыць, што ён вучоны, калі прывяжа карову пад хлявом, возьме дайніцу і давай за цыцкі цягаць. Людзі ідуць, глядзяць ды дзівяцца. «Ну і зяць у цябе, Яўхімка! Такі ж харошы чалавек і такі працавіты», — прашамкала ўчора старая Грыпіна, ідучы з магазіна.

— А ты што на гэта?

— Нічога! Завярнуўся ды пайшоў прэч.
Неўзабаве да варот падышоў Ігар. У адной руцэ трымаў каровін повад, у другой ланцуг, на якім было навязана цяля. Сказаў Сцяпану «добры вечар» і падаўся займацца гаспадарчымі справамі.

— А дзе ж твае бабы? Нешта не бачу ні жонкі, ні дачкі.

— Будзеш смяяцца, але яны на курорце! Адпачываць паехалі, бо вельмі ж, мой ты суседзе, замарыліся, ні халеры не рабіўшы. Як прыехалі ў водпуск Ігар з Данай, то мая старая чаропка, як кажуць, за халодную ваду не бралася. Усё зяць ды зяць. Я ўжо не кажу пра дачку. Ну і я ні халеры не рабіў, няхай ён цягне гаспадарку, калі такі дурны.

Аднойчы, калі селі палуднаваць, Ігар і кажа: «Тата, паслязаўтра мама і Дана паедуць у санаторый пад Мінск. Я ім абедзвюм пуцёўкі купіў. Няхай адпачнуць, сіл набяруцца»… А дзе ж яны гэныя сілы пагублялі, кажу. Старая ўжо дзесяць гадоў як на пенсіі, ды і раней на сваёй пошце не давала ў хамут, бо які там ценжар газеты перабіраць? Ды і ў Даны лёгкая работа — студэнтам лекцыі чытаць. Гэта ж не на заводзе якім укалваць!

— А яны што?

— Ды нічога. Зяць моўчкі пасміхаўся, Дана таксама маўчала, а Маня як уздзябурыцца, як накінецца на мяне: «Маўчы, — кажа, — злы­дзень, каб я больш гэтага не чула! Ты ж за ўсе трыццаць гадоў мяне ні разу на курорт не паслаў, а пасылаў толькі ў адным накірунку. Памятаеш?» Хацеў ёй адказаць як належыць, але пасаромеўся Ігара і Даны. А зяць тым часам запэўніў: «Тата, вы не турбуйцеся, усе гаспадарчыя клопаты я вазьму на сябе, вам нічога рабіць не трэба будзе». Бяры, думаю, знарок ні да чаго не дакрануся. Буду спаць колькі хачу, а карову даіць не ўстану. І ты, галубок, праспіш, бо будзільніка ў нас няма, па сонцы ўставалі.

— Але ж ні разу Ігар не праспаў…

— Не праспаў, і гэта, канечне, дзіўна. І доіць, і выганяе ўпору, і цяля на пашы навязвае. А потым малако ўпарадкуе, свінням бульбы наварыць… Ды што я табе расказваю, сам ведаеш, колькі ў вёсцы работы. А куры? А качкі? А кураняты, якія крыху падраслі, і курыца вадзіць іх больш не хоча. Кінула, зараза… Ну, думаю, зяцёк, няхай толькі падзяруць грады, то я ўжо не змаўчу… Дык ён выкруціўся: прыбіў да плоту плёнку, каб гэта малеча не пралезла ў агарод. Так бы мовіць, выйшаў са становішча.

Вось так, Сцяпанка, у мяне цяпер таксама курорт, яны там адпачываюць, а я тут…

— А есці хто варыць?

— Ну не я ж! І наварыць, і на стол падасць. Ды такое ўсё смачнае! Заўсёды кліча: «Прашу, тата, за стол. Смачна вам есці!»

— От дурны ты, Яўхім, як бот кірзавы! Мая дачка Уладзя, ты ж яе ведаеш, яна са сваім Васілём у гэтым аграгарадку жыве, толькі на другой вуліцы, аднойчы паехала на курсы бухгалтараў. Усяго на месяц. То яе Васіль як загуў, толькі бутэлькі звінелі, не паспяваў здаваць ды поўныя купляць. Каб не мы з жонкай, то і вяртацца дачцэ не было б да чаго, паганец гэтакі. Дзеці мурзатыя бегалі. «Што ж вы, дзеткі, сёння елі?» — пытаю аднойчы. «Яйкі вараныя!» — адказваюць. «А ўчора што было на вячэру?» — «Яйкі печаныя! А пазаўчора вараныя і печаныя!»

Сцямнела. Ігар управіўся з дамашняй работай і гукнуў старым:

— Прашу вас абодвух за стол! Паспяшайцеся, а то ўсё астыне…

— Я ж кажу: бот ты кірзавы, Яўхім, злыдзень няўдзячны, — мовіў Сцяпан, і яны жвава пашаркалі ў хату…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание