
За сталом

Будаўнікі
На фотаздымак будаўнікоў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», першай адгукнулася наша чытачка Ніна Манкевіч.
— На здымку злева святар Віктар Бакавец, які яшчэ 30 гадоў назад збіраўся адбудоўваць Спаса-Праабражэнскі сабор. Як бачна на здымку, будаўніцтва ўжо пачалося. Яго памочніка я не ведаю, — расказала Ніна Іванаўна.
Настаяцеля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме айца Віктара пазнаў на здымку таксама наш чытач Уладзімір Скок.
Яшчэ адна наша чытачка пазнала на здымку свайго дзядулю.
— На гэтым здымку — мой дзядуля Генадзь Адамавіч Александровіч (справа) і бацюшка Віктар Бакавец падчас будаўніцтва Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме. Дзядуля памёр 14 гадоў назад, а айцец Віктар і цяпер служыць у адбудаваным ім храме, — распавяла Ганна Валянцінаўна Сярогіна.
Святара Віктара Бакаўца і Генадзя Александровіча на здымку пазнала і наша даўняя чытачка Ірына Гембіцкая.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь