
Ілюстрацыйнае фота ruspekh.ru
«ГС» ужо пісала, як Мастоўскі райвыканкам вядзе барацьбу за здаровы лад жыцця мастаўлян.

Юрый Валяваты. Фота: mosty.grodno-region.by
Тут прынята рашэнне штомесяц у апошнюю нядзелю ва ўсіх крамах не прадаваць алкагольную прадукцыю ды піва.
У апошні месяц года ў тое рашэнне былі ўнесены карэктывы. Паколькі паблізу перадапошняй і апошняй нядзелі каталіцкія Каляды і Новы год, то Мастоўскі райвыканкам, які ўзначальвае Юрый Валяваты, палічыў, што грамадзяне павінны ў тыя святы выпіць, і таму днём цвярозасці стала 15 снежня.