Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Выратавацца — мэта хрысціянскага жыцця

24 декабря 2019 10:07
Поделиться:
хрысціянства

Ілюстрацыйнае фота з сайта fins.com.ua

Зусім нядаўна мы ўступалі ў Калядны пост, давалі перад сабой абяцанні быць літасцівымі у адносінах да сваіх блізкіх, часцей бываць у царкве, дапамагаць тым, каму складана. Мы заракаліся ахаваць сябе ад усяго мітуслівага і паспрабаваць наблізіцца да Таго, хто даў нам жыццё.

Здавалася, гэта было яшчэ ўчора! Але праходзіць дзень за днём, і мы ўвесь час сябе супакойваем: калі выправіцца і звярнуцца да свайго Выратавальніка ўсім імкненнем, усімі сваімі думкамі сёння ў мяне не атрымалася, то заўтра зраніцы я абавязкова пачну сваё жыццё з чыстага ліста.

Час посту паволі набліжаецца да завяршэння, але ці змяніліся мы, ці зрабіліся чысцейшымі нашы сэрцы? Ужо на наступным тыдні ў вернікаў рымска-каталіцкага веравызнання завяршаецца Адвэнт. З глыбокай хрысціянскай радасцю і весялосцю яны будуць сустракаць галоўнае свята — Раство Хрыстова. Пройдзе яшчэ два тыдні, і ўжо ў праваслаўных храмах загучыць спеў «Хрыстос нара­джаецца, славіце!» Нашы душы раскрыюцца, гатовыя прыняць Немаўля Хрыста. А нашы думкі? Ці дапамогуць яны заўважыць нам ператварэнне свету, якое явіў Сын Божы сваім хвалебным Нараджэннем, ці падзея прамільгне з чарадой іншых дзён нашага жыцця?

Але ці варта чакаць таго «заўтра», калі мы нарэшце будзем гатовыя пачаць сваё жыццё нанова? Ці не прасцей пачаць змяняць сябе сёння, цяпер, у гэтую хвіліну? Каб памяняць сваё стаўленне да жыцця, патрэбна рашучасць, падобна той, якую нядаўна праявіў семінарыст завочнага аддзялення Мінскай духоўнай семінарыі, калі выратаваў дзяцей, якія праваліліся пад лёд.

Здарылася ўсё ў Баранавічах. Вяртаючыся са службы, бацюшка Валянцін Скрабец з матушкай убачылі трох дзяцей, якія, не разлічыўшы трываласць лёду, праваліліся ў ваду. Нядоўга думаючы пра тое, хто гэтыя дзеці, святар зняў куртку і паспяшаўся на дапамогу ўжо тонучым дзецям. Разлік ішоў на хвіліны. Дапамогі чакаць не было адкуль.

Сітуацыя завяршылася шчасліва. Трое дзяцей былі выратаваны. А цяпер давайце паглядзім на сітуацыю з духоўнага боку. Усведамляеце вы гэта ці не, але кожны з нас мае схільнасць да кепскіх і непрыстойных для хрысціяніна ўчынкаў. Як святар кінуўся на выратаванне дзяцей, апанаваны пачуццём выратаваць ад пагібелі дзяцей, з такой жа рашучасцю павінен кожны з нас прыкладваць высілкі, каб выратаваць ад бездані пекла сваю заражаную запалам душу. Для гэтага дастаткова ўсвядоміць, у якой згубнай сітуацыі мы цяпер знахо­дзімся. Як з пустазеллем, ледзь яно з`явіцца, змагаецца старанная і руплівая гаспадыня, так і мы павінны выкараняць згубныя ўчынкі, думкі, жаданні з сэрца, як толькі яны ў нас узнікнуць.

Няма грахоў маленькіх і вялікіх. Кожны грэх, па вучэнні Святога Пісання, вядзе да смерці найперш душы (Рым. 5:12). Што дапаможа чалавеку, пагружанаму ў мітусню бясконцых спраў, шукаць Боскай волі і не падмяняць сапраўдныя мэты другараднымі і неістотнымі з пазіцыі вечнасці?

Адказ вельмі просты — малітва. Прыклад яе сваім вучням, а разам з імі і ўсім Сваім паслядоўнікам даў Сын Божы Гасподзь Ісус Хрыстос, калі маліўся ў Эдэмскім садзе. У Евангеллі ад Лукі чытаем: «Ойча! О, калі б Ты меў ласку пранесці чашу гэту міма Мяне! Зрэшты не Мая воля, але Твая ды будзе» (Лк. 22,15).
Цікавы факт мы назіраем у словах, якія ідуць пасля:
«…з`явіўся ж Яму Анёл з нябёсаў і ўмацоўваў Яго» (Лк. 22,16). Утаймоўванне сябе і прашэнне ў Бога дапамогі набліжае да нас усё мноства нябесных заступнікаў. Яны дапамагаюць нам пераадолець усе выпрабаванні, дзе нам не пад сілу самім справіцца. Іншага сродку, якім можна было б выратавацца, па вучэнні святых айцоў Царквы, не існуе — толькі малітва і праца (над сабой).

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание