Наверх
Слоним
небольшой дождь
23 °C
Зельва
небольшой дождь
23 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
дождь
23 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дарагія браты і сёстры, суайчыннікі! «Хрыстус нарадзіўся, Бог аб`явіўся»

25 декабря 2019 8:00
Поделиться:

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Уладзіслава Зарэцкага

Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасць свята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у нашае жыццё.

Аднак у апошнія часы ўсё часцей праяўляецца тэндэнцыя вонкавай падрыхтоўкі да яго і святкавання паводле воклічу старажытных рымлянаў: «Хлеба і відовішчаў». Вірус спажывальніцтва і задавальненняў разбурае наша маральнае жыццё і хрысціянскія традыцыі. Мы не дазваляем Езусу сваёй ласкай нарадзіцца ў нашых душах, і Ён не прысутнічае ў нашым жыцці.

У той жа час Бог прапануе значна большую перспектыву, чым супермаркет, матэрыяльныя каштоўнасці ці задавальненні. А менавіта, вечнасць, да якой нас вядзе Езус, чыё нараджэнне святкуем.

Нягледзячы на працэсы секулярызацыі, чалавецтва адзначае свята Божага Нараджэння. Сведчыць пра гэта летазлічэнне, якое бярэ свой пачатак ад нараджэння Езуса, папулярныя калядныя канікулы і канцэрты, практыка святочных віншаванняў і да т.п.

Евангельскі аповед пра нараджэнне Хрыста ўжо 20 стагоддзяў зачароўвае сэрцы людзей. Яслі з Немаўляткам Езусам, Марыяй, Юзафам і хатнімі жывёламі; пастушкі, анёльскія хоры і бэтлеемская зорка. Гэта ўсё так прыгожа і так захапляе, што мы становімся падобнымі да дзяцей. Таму з радасцю паўтараем словы Евангелля: «нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан».

Езус збавіў нас ад граху. Але ці на гэтым Яго заданне завяршылася?

У ноч Божага Нараджэння анёл сказаў пастушкам: «Не бойцеся!» Гэтыя словы адрасаваны таксама і людзям нашага часу, падобна як 20 стагоддзяў таму яны былі скіраваны да пастушкоў.

Мы атрымалі Збаўцу, які не пакідае нас адных і заўсёды бароніць. Гэта самая вялікая радасць і адзінае вырашэнне ўсіх нашых праблем.

Віншую ўсіх вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстовага!

Віншую хрысціянаў, якія разам з намі яго адзначаюць!

Са словамі віншаванняў звяртаюся да нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія праз два тыдні будуць адзначаць свята Божага Нараджэння!

Віншую ўсіх людзей добрай волі!

Сын Божы стаўся чалавекам, каб мы ў вымярэнні Божай ласкі сталіся багамі. Таму не будзьма баяцца ў мітусні сучаснага свету і святочных клопатаў знайсці час для Езуса! Не будзьма баяцца прыняць Яго ў нашыя сэрцы! Не будзьма баяцца, бо святло бэтлеемскай зоркі дае нам новую надзею, нават насуперак надзеі!

Са святам Нараджэння Хрыстовага і надыходзячым Новым годам!

Даручаючы ўсіх вас апецы Багародзіцы, якая нарадзіла свету Збаўцу, свае святочныя пажаданні ўмацоўваю бласлаўленнем у імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание