Наверх
Слоним
небольшой дождь
4 °C
Зельва
небольшой дождь
4 °C
Волковыск
туман
3 °C
Мосты
туман
3 °C
Дятлово
туман
3 °C
Барановичи
небольшой дождь
3 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пратэстуюць супраць інтэграцыі з Расіяй і патрабуюць аднавіць расследаванне спраў аб знікненні апазіцыйных палітыкаў

27 декабря 2019 12:07
Поделиться:
У Мінску

У Мінску 20 снежня 2019 года. Фота: "Новы час"

На сходзе прадстаўнікоў Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл 22 снежня быў прыняты калектыўны зварот у Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваннем аднавіць расследаванне спраў аб знікненні ў 1999 годзе апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў сувязі са з`яўленнем новых фактаў.

Тут маецца на ўвазе фільм-расследаванне нямецкай хвалі Deutsche Welle, паказаны 16 снежня 2019 года ў інтэрнэце, у якім былы баец спецпадраздзялення міліцыі Юрый Гараўскі прызнаецца ў выкраданнях і забойствах пералічаных палітыкаў.

У гэты ж дзень, 22 снежня, слонімскія дэмакраты прынялі на сваім сходзе адозву, дзе выказалі пратэст супраць сакрэтных перамоваў Пуціна і Лукашэнкі, накіраваных на «глыбокую інтэграцыю» Беларусі з Расійскай Федэрацыяй, ды заявілі аб нелегітымнасці любых падпісаных пагадненняў, якія супярэчаць Канстытуцыі і нацыянальным інтарэсам Беларусі. У сваёй адозве слонімцы таксама заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед грамадзян Беларусі, якія адкрыта, на мірных акцыях і ў інтэрнэт-прасторы выступаюць за незалежнасць Беларусі.

Варта нагадаць, што ў пятніцу, 20 снежня, у Мінску на агульнанацыянальнай акцыі пратэсту супраць так званай паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі сярод сцягоў беларускіх гарадоў-удзельнікаў быў і сцяг Слоніма.

Свой калектыўны зварот слонімцы адаслалі ў Следчы камітэт і Генпракуратуру ў панядзелак, 23 снежня.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание