Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
плотный туман
10 °C
Мосты
плотный туман
10 °C
Дятлово
плотный туман
10 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
11 °C
EUR 3.0398
USD 2.5905
RUB(100) 3.3975
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Калі ж нарадзіўся Хрыстос?

29 декабря 2019 8:50
Поделиться:
Хрыстос

Ісус Хрыстос

У сераду, 25 снежня, большая частка хрысціянскага свету бу­дзе адзначаць важнае свята — Раство Хрыстова. Важным святам гэта падзея лічыцца таму, што ў гэты дзень нарадзіўся Збаўца чалавечага роду ад прабацькоўскага праклёну, граху і смерці.

Паводле Свяшчэннага Пісання, прабацькі Адам і Ева паслухалі д`ябла, які ўвасобіўся ў змея і спакусіў першых людзей з`есці плод з дрэва пазнання дабра і зла (Быц. 3, 1-4). Праз сваё непаслушэнства яны парушылі першую запаведзь, дадзеную Богам.

Пра тое, што народзіцца Збавіцель, неаднаразова казалі прарокі — богаабраныя людзі, якія не толькі чакалі, але і, кіруючыся Святым Духам, прадказвалі аб нараджэнні Месіі.

Першым прадказаннем пра нараджэнне Сына Божага лічацца словы Самога Бога яшчэ ў Эдэмскім садзе: «і варожасць пакладу паміж табою і паміж жонкаю, і паміж насеннем тваім і паміж насеннем яе; яно будзе дзівіць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (Быц. 3,15). Гэта вяшчунства ў хрысціянскай традыцыі ўмоўна называюць першым евангеллем, першым дабравесцем.

Пра тое, што Хрыстос мае паходжанне ад вечнасці і павінен стаць Уладаром у Ізраілі, народзіцца ў Віфлееме, казала прароцтва Міхея (Міх. 5:2). За восем стагоддзяў да Нараджэння Хрыста прарок Ісая гаварыў: «Такім чынам, Сам Бог дасць вам знак: вось, Дзева ва ўлонні прыме, і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.» (Іс. 7:14).

Вядома, што Анёл, калі з`явіўся перад Іосіфам, загадаў назваць Немаўля, якое народзіцца, не імем Эмануіл. Але гэта не супярэчыць, па словах багасловаў, адно другому, бо імя Эмануіл з габрэйскай мовы азначае «бог з намі», а імя Ісус (Іешуа), у сваю чаргу, з`яўляецца кароткай формай імя Йехошуа і паходзіць ад «Йехова» (Бог) і «выратаванне» («выратаванне ад бога»). «Іосіф, сын Давідаў! не бойся прыняць Марыю, жонку тваю… і дасі Яму імя Ісус, бо Ён выратуе людзей Сваіх ад грахоў іх», — гаворыцца ў Евангеллі ад Мацвея (1:20-21). Імя Эмануіл у хрысціянскім багаслоўі звязвалася з прысутнасцю Бога сярод людзей, а таксама з богачалавечай прыродай Хрыста і водгукамі людзей пра прысутнасць Бога ў дзейнасці Ісуса.

Чалавецтву невядома дакладныя дата і год нараджэння Хрыста. Прарок Данііл прадбачыў, што ад аднаўлення Іерусаліма да прыходу ў свет Збавіцеля прой­дзе «сем седзмін і шэсцьдзесят дзве седзміны» (Дан. 9,25), альбо, калі перавесці на зразумелую мову, то каля 500 гадоў. Далей ён пазначае дату разбурэння Іерусаліма і Храма. Сам жа дзень нараджэння Ісуса Хрыста не называецца ні ў кнігах Старога, ні ў кнігах Новага Запавету. Дата назаўсёды застанецца загадкай. Праўда, пра тое, што лёсавызначальная падзея адбылася 25 снежня, кажуць нешматлікія крыніцы, напрыклад рымскі Хранограф за 354 год. Але ўсё ж у большасці крыніц мы не зной­дзем адказу на пытанне калі.

Але чаму ж тады выбралі менавіта 25 снежня? Адказ бачыцца ў тым, што каб больш зручна было змагацца з язычніцтвам. Прадстаўнікі духавенства прывязвалі свае святы да тых, што былі ўжо сярод язычнікаў. Так, у 601 годзе папа Грыгорый І праінструктаваў місіянераў не змагацца з язычніцкімі святамі, а ператвараць іх у хрысціянскія. Па яго задумах, гэта павінна было садзейнічаць хутчэйшай хрысціянізацыі Паўночнай Еўропы. Як вядома, у канцы снежня, а менавіта 25 снежня, адбываецца зрух, падчас якога сонца «паварочваецца» на лета. Нашы продкі-язычнікі ў гэты час святкавалі Каляды, ладзілі спецыяльныя хады (калядавалі), вадзілі казу, святкавалі нараджэнне Сонца.

Цікава, што час зімовага сонцастаяння вызначыў яшчэ за некалькі дзесяцігоддзяў да нашай эры вядомы старажытнарымскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Гай Юлій Цэзар. Каляндарная сістэма, якой мы карыстаемся цяпер, не заўсёды была такой. Быў час, калі каляндар меў шмат недакладнасцей і заблытанасцей у параўнанні з навукова выверанымі календарамі эліністычнага Усходу, і таму канкурыраваць з імі, а тым больш мець агульнадзяржаўнае значэнне ён не мог. Гай Юлій Цэзар з дапамогай спецыяльна адукаванай камісіі ў 47 годзе рэфармуе каляндар і нават дамагаецца сапраўднага адзінства ў часавылічэнні. Гэта быў тагачасны прарыў.

Нягледзячы на тое, што новы каляндар (дарэчы, з лацінскай мовы слова азначае «даўгавая кніжка» — у старажытным Рыме падчас календ плацілі даўгі) быў мадэрнізаваны, але з цягам часу заўважылі і яго хібы. У XVI стагоддзі рымскі папа Грыгорый XІІІ знаходзіць памылкі ў юліянскім календары і выпраўляе іх — так уваходзіць ў побыт грыгарыянскі каляндар. Першапачаткова ён адрозніваўся ад папярэдняга на 10 дзён. У наш час гэта розніца складае 13 дзён. З кожным стагоддзем розніца будзе яшчэ больш адчувальнай. Што не менш займальна: па юліянскім календары цяпер «жывуць» з 15 патрыярхатаў толькі Руская, Сербская, Грузінская і Іерусалімская Цэрквы. Астатнія даўно перайшлі на грыгарыянскі стыль.

Варта адзначыць, што ў 1917 годзе адбыўся памесны Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы. Падчас яго было прынята рашэнне аб пераходзе на новы стыль. Аднак прынятае рашэнне так і засталося на паперы. Тым часам ніхто ў той самай РПЦ не жыве па юліянскім календары. Сярод праваслаўных вернікаў усё больш сустракаецца тых, хто святкуе Раство Хрыстова двойчы — 25 снежня і 7 студзеня. Калі ж спытацца ў святара на прыходзе, які сёння дзень, ён не адкажа па старым стылі. Калі ты папросіш яго назваць дату па старым стылі, то калі не абрынецца на цябе з кулакамі і лаянкай, то будзе марудна вылічваць дату і ўсё ж памыліцца з ёй. Дык ці варта прытрымлівацца «старога» стылю? Можа, варта яго
адпусціць і жыць па новым?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание