Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
небольшая облачность
4 °C
Мосты
небольшая облачность
4 °C
Дятлово
небольшая облачность
4 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Нячысцік у коміне

29 декабря 2019 10:34
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Міхась

Малюнак Яўгена Іванова

Міхась Лапцік быў самы лепшы гаспадар не толькі ў іхніх Абалдуйках, але і ў ваколіцы. І хата дагледжана, і сад, што ля хаты, і ў агародзе заўсёды парадак. Гэта кожны скажа. А дроў колькі нарыхтавана! Мо гадоў на пяць запас меў. Ягоная Крыся ніколі сырымі не паліла, як іншыя бабы, у якіх палены шыпяць і слязамі абліваюцца, калі іх прыпячэ агонь ад смальнякоў.

У Міхася паленамі былі абкладзены сцены пуні і дрывотні, а яшчэ вялікі касцёр бярозавых дроў ляжаў непадалёку ад хлява.

— Навошта табе столькі? — аднойчы спытаў тоўсты і чырвоны, як мухамор, сусед Казік Жомдзя, гледзячы, як Міхась восенню зноў прывёз з недалёкага лесу воз сухастою.

— Запас бяды не чыніць, — мовіў Лапцік. — Я люблю, каб усё было з запасам.

«Жмінда, — адышоўшыся, падумаў Казік. — Усё табе мала, нібыта два вякі сабраўся жыць. За семдзесят пераваліла, тут ужо на двое варажы. Сёння тут, а заўтра можаш і пад хвойкамі апынуцца…»

Казік Жомдзя быў зусім не такі. Калі гаварыць шчыра, быў ён гультай і пустадомак. І дровы ў яго былі, так бы мовіць, з плеч — у печ. Жыў адным днём і пачуваўся нядрэнна. За Міхася ажно на дзесяць гадоў маладзейшы, але далёка ўперад не заглядваў, бярог сябе як мог.

— Ты, заваліна, на суседа паглядзі, — не раз папракала жонка Вера. — У яго ўсяго даволі, а ў цябе ўсяго вобмаль. Хоць бы смальнякоў з лесу прывалок, сырыя дровы распальваць, а то ўсе газеты ўжо папаліла. Не газай жа іх абліваць, каб гарэлі.

— Распаліш. Што табе рабіць, на пенсіі седзячы? — кідаў цераз плячо Казік і сыходзіў з хаты, далей ад бабскай звягі, бо жонка як завядзецца, то гэта ўжо надоўга.

У пачатку зімы, калі разгуляўся жвавы марозік, Міхась прыкмеціў, што з-пад пуні пачалі прападаць дровы. Няшмат, па некалькі паленаў, але ж гаспадарскае вока ўважлівае. І зло­дзей краў ноччу ў снегапад, каб не засталося слядоў. Лапцік некалькі разоў рабіў засаду, але, удубеўшы, вяртаўся ў хату. Дровы дрывамі, а здароўе даражэйшае.

— Ідзі ты папільнуй, — сказаў аднойчы сваёй Крысі.

— І не падумаю! Не хапала мне яшчэ прастудзіцца. І так паясніцу ломіць.

Думаў-думаў Міхась, як злавіць і пакараць злодзея, і нарэшце прыдумаў. Ён загнаў у палена патрон, дастаўшы яго з паляўнічага ружжа. Палена паклаў з самага краю, акурат злодзею пад рукі.

Праз пару дзён раніцай, ледзь над вёскай адвіхрылася завея, Абалдуйкі абляцела навіна.

— Што нарабілася, людзечкі! Што нарабілася! У Жомдзяў у коміне завёўся нячысцік! — казала бабам ля аўталаўкі Сонька Сыпко. — Як запаліла гаспадыня ў печы, дык ён і закруціўся. Пакруціўся-пакруціўся, ажно сажа пасыпалася і паленай шэрсцю засмярдзела, а потым як вухнецца на дровы з гаршчкамі! Гаршчкі перакуліліся, галавешкі на падлогу паляцелі, бо печ жа амаль развалілася. Во як! Мне сам Казік расказваў…

— Авой! Даўно такога не было… — прашамкала бяззубым ротам старая Еўка Капрызок. — Гэна даўней нячысцікі бывала свавольнічалі і ў нашых Абалдуйках, і ў іншых вёсках таксама. Але ж даўно…

— Я так і ведаў! — усміхнуўся ў пракураныя вусы Міхась Лапцік, што стаяў у чарзе па пакупкі.

— Што ведаў?

— Чаму?

— Пра нячысціка?

Навастрылі бабы вушы.

— Сон такі прысніў, — адмахнуўся ад іх Міхась, задаволены сваёй выдумкай…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание