Наверх
Слоним
пасмурно
-0 °C
Зельва
пасмурно
-0 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.1249
USD 2.5881
RUB(100) 3.4247
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча

29 декабря 2019 9:43
Поделиться:
У Завоссі

У Завоссі

Пачатак у №51

Больш за гадзіну сын з унукам беспаспяхова вудзілі рыбу, а я з унучкай, якая, памацаўшы ваду, перастала перажываць, што забыла купальнік, пахадзілі па беразе, агледзелі курганны могільнік, зрабілі некалькі фотаздымкаў. Засмуціла толькі тое, што, у параўнанні з летам, вады ў возеры значна паменшала, яна адышла ад карэннага берага яшчэ на пару метраў, утварыўшы 8-10-метровую паласу пляжу з чысцюткага залацістага дробнага пяску. За летне-асенні сезон узровень свіцязянскай вады панізіўся не менш як на 20 см.

У Завоссі 2

Шыльда ў Завоссі

Далей курс узялі ў бок Баранавічаў. Па дарозе разгарнулася дыскусія, праз колькі гадоў, калі такімі тэмпамі будзе вада адступаць, у возеры будзе пуста. Пасля ўнукі сказалі, што з`явіцца той старажытны горад, які, па легендзе, у старажытнасці пайшоў на дно возера. Праўда, са шкадаваннем прыйшлі да высновы, што гарадоў у Беларусі шмат, а такая непаўторная прыгажосць толькі адна. Як зберагчы яе для нашчадкаў?

Пасёлак Гарадзішча, былы раённы цэнтр, аб`ехалі па аб`язной шашы, што дало магчымасць убачыць зблізку высокі груд правільнай конусападобнай формы з невялікай пляцоўкай на вяршыні. Гэта старажытнае гарадзішча, вядомае ў летапісах як Варута. За драўлянымі сценамі гэтага ўмацавання неаднойчы ратаваліся ад ворагаў уладары старажытнага Навагрудка. Спрабавалі падняцца наверх, але перашкодзіла высокая і мокрая трава.

Перад Калдычэвам злева, пры самай шашы, мемарыял вязням лагера смерці. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты замучылі тут 22 тысячы нашых суайчыннікаў. Схілілі галовы, хвіліну памаўчалі.

Пры ўездзе ў Калдычэва трэба павярнуць налева. Арыенцір — крама «Родны кут». Адсюль яшчэ пяць кіламетраў асфальтам да асноўнай мэты нашай паездкі — мемарыяльнай сядзібы. Менавіта тут, у фальварку побач з вёскай Завоссе, у калядную ноч 1798 года нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады вялікі пясняр Адам Міцкевіч.

Адбудавалі сядзібу да 200-годдзя з дня нараджэння паэта, і ў верасні 1998 года яна прыняла першых наведвальнікаў. Сёння музей выглядае як тыповы шляхецкі фальварак XVIII стагоддзя з усімі гаспадарчымі пабудовамі: вялікай драўлянай хатай, гумном, адрынай, свірнам, склепам, лазняй. У прасторнай адрыне экспануецца багатая калекцыя прылад сельскагаспадарчай працы, розных прыстасаванняў, якімі карысталіся тагачасныя жыхары сядзібы і навакольных вёсак. Гэта сошкі, плугі, бароны, граблі, цапы, капаніцы, веялкі, малатарні, вазы, брычкі, сані, конская вупраж, бандарныя вырабы, сеткі, вершы для лоўлі рыбы, сплеценыя з лазы і саломы кашы, карзінкі, скрыначкі, куфры, начынне для кузні, сталярныя і цяслярныя інструменты і г. д.

Унукі з задавальненнем разглядалі экспанаты, праўда, вызначыць, для чаго была патрэбна тая ці іншая прылада, змаглі толькі часткова, гэтак сама як і на кухні ў жылой хаце, дзе беспамылкова здагадаліся, для чаго патрэбны збаны і маслабойка (бойка). А вось гаршэчнікі (ухваты) і чапялу прынялі за зброю.
За 20 з гакам гадоў Завоссе наведалі тысячы беларусаў, а таксама шматлікія турысты з Польшчы, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Славакіі, Германіі, Францыі і многіх іншых краін. Летам за дзень, бывала, музей прымаў да 100-200 чалавек. Нам пашанцавала. Мы былі адны, і гэта дазволіла без спеху, грунтоўна ўсё разгледзець, распытаць, памацаць, набыць сувеніры, і ніхто не наступаў на пяты.

На паўтары гадзіны мы нібы вярнуліся ў XVIII-XIX стагоддзі. Было б вельмі добра, тут жа, у невялікім шынку, стылізаваным пад той час, папіць гарачай гарбаткі з лясных траў і з`есці дранік са смажанай каўбаскай, але, на жаль, прыйшлося ў альтанцы на аўтапрыпынку перад сядзібай падсілкоўвацца ўзятымі бутэрбродамі і кавай ды хутчэй ехаць у бок Туганавічаў.

У Завоссі 1

З унукам у Завоссі ў доме-музеі Адама Міцкевіча

Адна за адной прамільгнулі вёскі Вызарак, Скробава, Кутаўскае вадасховішча на рацэ Сэрвач, а за ім і Карчова. Праехаўшы амаль усю вёску, каля ўказальніка «Камень філарэтаў» мы павярнулі налева. Палявой дарогай, каля раскінутых там-сям вясковых хат трапляем у лес. Далей дарога становіцца гразкай і калдобістай. Спыняем аўтамабіль і ідзем метраў дзвесце пешшу.

На левым схіле ляснога яру вачам адкрываецца шэра-ружовы гранітны валун вышынёй каля чатырох метраў. Сюды ён трапіў з тэрыторыі Скандынаўскага паўвострава ў час апошняга Паазёрскага абледзянення, 7-18 тысяч гадоў таму назад.

Месца, дзе асеў валун, мясцовыя жыхары называюць Кут, а камень — філарэтавым, бо каля яго два стагоддзі таму назад збіраліся сябры тайнага таварыства філаматаў (сябры навукі з 1817 года) і філарэтаў (сябры дабрачыннасці з 1820 года), створанага студэнтамі Віленскага ўніверсітэта. На летніх вакацыях Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі часта прыязджалі ў сядзібу ўладароў Туганавічаў Верашчакаў, што красавалася недалёка ў цудоўным пейзажным парку і адзначалася гасціннасцю. Прыгожая, дабрадушная, выхаваная дачка гаспадароў — Марыля — многім падабалася. Але найбольш чыстае і гарачае каханне ўзнікла ў Марылі з Адамам Міцкевічам. Таму як толькі з`яўлялася магчымасць бываць на Навагрудчыне, Адам у першую чаргу стараўся быць бліжэй да каханай, а вялізны валун у лесе даваў магчымасць таемна сабрацца каля яго і абмяркоўваць планы працы таварыства, не падстаўляючы пад удар сям`ю каханай. Менавіта каля гэтага каменя маладыя студэнты-патрыёты далі клятву (прысягу) быць вернымі ідэалам свабоды, справядлівасці і братэрства.

Працяг будзе
Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram