Наверх
Слоним
переменная облачность
-1 °C
Зельва
переменная облачность
-1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
переменная облачность
-1 °C
EUR 2.4675
USD 2.2391
RUB(100) 3.3406
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Жыровічах прайшоў епархіяльны сход

30 декабря 2019 14:13
Поделиться:
Гурый, святары, у Жыровічах

На сходзе ў Жыровічах

У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры 25 снежня прайшоў збор духавенства Навагрудскай епархіі.
гурый, прамаўляе на сходзе

Архіепіскап Гурый

Сход пачаўся з агульнай споведзі і боскай літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкай абіцелі. Набажэнства ўзначаліў кіруючы архірэй Навагрудскай епархіі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Затым у актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі была афіцыйная частка, падчас якой падвялі вынікі працы благачынняў за год.

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый нагадаў духавенству пра найбольш адметныя мерапрыемствы, якія прайшлі ў 2019 годзе, ацаніў працу епархіяльных аддзелаў, а таксама пазнаёміў з прыярытэтнымі накірункамі працы святароў на наступны год. Архіерэй заклікаў клірыкаў надаваць яшчэ больш увагі справам міласэрнасці, а інфармацыю пра праведзеныя мерапрыемствы фармаваць з сэнсам і без фармальнага падыходу.

святары, у Жыровічах, на сходзе

Святары на сходзе ў Жыровічах

Карэспандэнт пагаварыў у нефармальным становішчы з некаторымі святарамі і даведаўся, што яны самі думаюць пра сход.

— Такія сходы праходзяць кожны пост. Гэты сход падводзіць вынікі працы епархіі за год і праходзіць штогод у 20-х днях снежня, — падзяліўся адзін са святароў Навагрудскай епархіі. — Кепска тое, што на гэтых сходах не даюць слова святарам. Пра тое, як ідуць справы на прыходах, распавядаюць не самі айцы, якія служаць на аддаленых прыходах, а благачынны, які адказвае за ўсю акругу. Але ці заўсёды ён можа адкрыта агучыць праблемы, без падфарбоўвання?

Некаторых святароў не задавальняе тое, што распараджэнні прыходзяць з Масквы.

— Дзіўна, што ў нас ёсць свой мітрапаліт і канцылярыя знаходзіцца ў Мінску, а распараджэнні прыходзяць з Масквы. Вы не падумайце, я не раскольнік, але з Мінска распараджэнняў прыходзіць нашмат менш. Прынамсі, толькі і чую, што распараджэнне ад РПЦ. Дарэчы, такое стала пасля таго, як мітрапалітам стаў Павел, які не беларус. Потым. Раней мы называліся Беларускай Праваслаўнай Царквой, цяпер — Экзархатам, а гэта ніжэй паводле статуса, — распавядае іншы святар.

Нагадаем, што ў склад Навагрудскай епархіі пасля адмысловага распараджэння мітрапаліта Паўла з 2014 года ўваходзяць Дзятлаўскае, Навагрудскае, Карэліцкае і Слонімскае благачынні.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание