Наверх
Слоним
переменная облачность
3 °C
Зельва
переменная облачность
3 °C
Волковыск
переменная облачность
2 °C
Мосты
переменная облачность
3 °C
Дятлово
переменная облачность
3 °C
Барановичи
переменная облачность
3 °C
EUR 2.3778
USD 2.1944
RUB(100) 3.467
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

3 января 2020 9:12
Поделиться:
На дыскатэцы

На дыскатэцы

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Перапахаванне

Перапахаванне парэшткаў воінаў

Першай на фотаздымак перапахавання парэшткаў воінаў, надрукаваны ў апошнім нумары «ГС» у 2019 гудзе, адгукнулася наша чытачка Яўгенія Абрамчук.

— Крайні справа на здымку — гэта Лакцюшын Алег Мікалаевіч. Пасярод здымка з нахіленай галавой стаіць Тарсуноў Аляксандр Міхайлавіч, — расказала Яўгенія Міхайлаўна.

Яшчэ адна наша чытачка і распаўсюджвальнік газеты, Ніна Рыжова, пазнала на здымку аднаго з вайскоўцаў.

— Пасярод здымка я пазнала Віталя Віктаравіча Дубовага, які ў той час служыў у разведбаце. Яшчэ я пазнала тут Аляксандра Тарсунова ў цэнтры і Алега Лакцюшына крайняга справа, — распавяла Ніна Іванаўна.

Былога старшыню Слонімскага гарвыканкама, а потым дырэктара мясцовага хлебазавода Алега Лакцюшына пазнаў на здымку наш чытач Уладзімір Рабцэвіч.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание