Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
15 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

«Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» паводле Івана Бедкі

4 января 2020 10:23
Поделиться:
прэзентацыя

На прэзентацыі кнігі Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.»

Напрыканцы 2019 года ў Мінску выйшла з друку кніга старэйшага грамадскага актывіста са Слоніма Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.».
Іван Бедка

Іван Бедка падпісвае сваю кнігу

У гэтым выданні на 163 старонках аўтар дакументальна занатаваў 30-гадовую гісторыю дэмакратычнага руху ў Слоніме і Слонімскім раёне. Сам Іван Бедка з`яўляўся і з`яўляецца актыўным удзельнікам грамадска-палітычнага жыцця Слонімшчыны, таму добра ведае, пра што піша.

Вокладка

Вокладка кнігі Івана Бедкі

Кніга Івана Бедкі — гэта хроніка навейшай гісторыі нашай Слонімшчыны пачынаючы з 1989 года, калі паэт Рудольф Пастухоў, настаўнік Мікалай Ракевіч і гісторык Ігар Падгарадзецкі зарэгістравалі ў Слоніме суполку БНФ, і заканчваючы расповедам пра выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў 2019 года.

Прэзентацыя

У артыкуле «Замест прадмовы» ў пачатку кнігі аўтар прызнаецца, што будзе рады, калі хтосьці яго хроніку падзей на Слонімшчыне працягне далей.

Прэзентацыя 3

А пакуль маем дакументальную кнігу слонімскага часу ў кантэксце сучаснай беларускай гісторыі, дзе многія слонімцы знойдуць у гэтым часе сябе.

Прэзентацыя 2Як прызнаўся Іван Бедка, гэтай кнігай ён сам сабе зрабіў падарунак на 70-годдзе. А ра­зам з тым і ўсім зацікаўленым слонімцам і не толькі.

Прэзентацыя кнігі Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.» прайшла ў Слоніме 28 снежня. Распаўсюджвае кнігу сам аўтар.

Фота Сяргея БУЗУНА і Максіма СУДЗІЛОЎСКАГА

Наш канал в Telegram