Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча

4 января 2020 11:46
Поделиться:
камень філаматаў і філарэтаў

Каля каменя філаматаў і філарэтаў

Пачатак у №№51, 52

Паглядзеўшы на гранітнага волата, які з`яўляецца самым вялікім у Брэсцкай вобласці, і не «падазраючы», што ён ахоўваецца дзяржавай, варочаемся ў Карчова. Галоўнай вуліцай едзем налева ад агароджы Туганавіцкага парку. Падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, доўгі час вяліся спусташальныя баі, пра што сведчаць пазарастаныя траншэі, акопы, варонкі ад узрываў, рэшткі дзотаў. У выніку абсалютна ўсе пабудовы сядзібы Верашчакаў былі знішчаны. Але гэта не пазбавіла прыгажосці старажытны парк. Асаблівы настрой узнік, калі мы наблізіліся да векавых ліпаў, пасаджаных невялікім кругам. Яны ўтварылі знакамітую альтанку, месца сустрэч Адама і Марылі, «калыску шчасця», як называў яе паэт.

Знакаміты беларускі пісьменнік Янка Брыль, з якім мой бацька Міхаіл Фёдаравіч Петрыкевіч шчыра сябраваў і для якога неаднойчы быў экскурсаводам па сцежках дзяцінства і юнацтва Адама Міцкевіча (а таксама для яго спадарожнікаў, што з ім прыязджалі — а гэта і ўкраінец Максім Рыльскі, і балгарын Георгій Вылтаў, і беларусы Уладзіміры Калеснік і Караткевіч, Ян Скрыган, Фёдар Янкоўскі і іншыя), у адным са сваіх эсэ піша: «Парк зрыты акопамі. Ці яны скацінай былі, вільгельмаўскія салдаты, ці і царскім пляваць было на Міцкевіча з Марыляй і з яе альтанкай. Здзек з чужое нацыянальнае святыні ці наогул звычайнае варварства вайны?..»

Кароткі асенні дзень быў на зыходзе, туманілася; сонца, што выглядала ў абед з-за аблокаў, даўно зацягнулі цяжкія, нізкія шэрыя хмары. Раптам мне прымроілася, нібы воддаль, сярод цёмных голых дрэў, як 200 гадоў назад, забялела доўгая сукенка Марылі і пачуліся ціхія маладыя ўсхваляваныя галасы.
Заканчвалася пятая гадзіна падарожжа. Хутчэй да Варончы і Райцы. Праз Мітрапольшчыну, Быкевічы, Церавічы трапляем у Цырын, дзе паварочваем налева і праз сем кіламетраў спыняемся каля белага мураванага прыгожага Варанчанскага касцёла святой Ганны, пабудову якога фундаваў і ў 1781 годзе завяршыў тагачасны ўладар Варончы ваявода Навагрудскі Юзаф Несялоўскі. У гэтым касцёле быў ахрышчаны блізкі сябар Адама Міцкевіча — паэт, фалькларыст, філамат Ян Чачот. На малебны ў Варончу любілі ездзіць і Верашчакі. Не дзіва, што гэта мястэчка вабіла і Адама Міцкевіча.

Побач з касцёлам — старажытныя каталіцкія могілкі з прыгожымі велічнымі гранітнымі помнікамі, якія ў свой час вельмі ўразілі Уладзіміра Караткевіча, калі мой бацька знаёміў яго з роднымі мясцінамі вялікага паэта. Пазней у сваім творы «Зямля пад белымі крыламі» Караткевіч напіша: «Варонча — вёска-музей… наводдаль — руіны дужа даўняга касцёла і могілкі з цудоўнымі помнікамі з італьянскага мармуру».
На варанчанскіх могілках пахаваны бацькі Яна Чачота і сваякі Марылі Верашчака.

Ужо амаль сцямнела, таму, прыпыніўшыся перад касцёлам на некалькі хвілін, прыспешылі ў бок Райцы. Асаблівую непаўторнасць, прыгажосць і захапленне ў падарожнікаў выклікае серпанцін шашы на выездзе з Варончы. Дарога доўга вужам уецца сярод лесу з густым пралескам арэшніку, на доле пакрытым жоўта-тэракотавым дываном свежаапалага лісця, паступова падымаецца ўгору, робячы не менш за дзясятак крутых паваротаў, што ідуць адзін за адным. Наш зямляк, вядомы фотамастак Ян Булгак, у сваіх успамінах пра ваколіцы Варончы піша: «…Здавалася, прырода зрабіла ўсё, каб сабраць тут пейзажныя элементы, якія складалі адзінае цэлае, поўнае прыгажосці і гармоніі».

У дадатак да ўсяго на адным з паваротаў мы з замілаваннем глядзелі, як дарогу даволі спакойна перабегла пара плямістых аленяў (даніэляў).

Райцу і Валеўку мінулі без прыпынкаў — канчаткова сцямнела. Але сюды мы абавязкова вернемся, бо плануем паглядзець на Чамброва, на адрэстаўраваную летам 2019 года капліцу апошніх гаспадароў гэтага маёнтка — Карповічаў. У Чамброве калісьці пазнаёміліся бацькі Адама Міцкевіча, адсюль была родам і яго хросная маці Анэля Узлоўская, тут слынны паэт бываў частым і жаданым госцем. Да таго ж даследаванні апошніх гадоў геаграфіі «Пана Тадэвуша» адкрылі з усёй праўдападобнасцю, што, апісваючы двор у Сапліцове, Міцкевіч не мог узяць за прыклад нічога іншага, як Чамброў, гэтак жа сама, як замак з гэтага твора павінен быў быць узяты з Міра і перанесены ў Сапліцова.

Некалькі высноў пасля заканчэння падарожжа:
1) восень — прыдатная пара для аўтападарожжаў сям`ёй;

2) на гэтым маршруце можна атрымаць, паралельна з эстэтычнымі ландшафтнымі ўражаннямі, новыя ці асвяжыць забытыя звесткі пра дзіцячыя і юнацкія гады нашага праслаўленага земляка, кіруючыся правілам: лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць;

3) вандруйце сем`ямі, спазнавайце свой край не толькі ў аб`яўленыя гады малой Радзімы, а зрабіце правілам, бо гэта найлепшы сродак сямейнага яднання і выхавання патрыятызму.

Наш канал в Telegram