Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшой снег
1 °C
Мосты
небольшой снег
1 °C
Дятлово
небольшой снег
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Падзеі, факты і людзі 2019 года — у калейдаскопе «Газеты Слонімскай»

5 января 2020 9:10
Поделиться:
2019

Ілюстраційнае фота pixabay

Яшчэ адзін год стаў часткай нашай гісторыі. «Газета Слонімская» ўспомніла пра самыя важныя для горада падзеі 2019 года і пра тое, што нас здзіўляла, засмучала і радавала.

Страты года

Віктар Валадашчук

Віктар Валадашчук

26 чэрвеня на 62-м годзе жыцця перастала біцца сэрца галоўнага рэдактара і заснавальніка «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука.

Эдуард Арочка

Эдуард Арочка

13 жніўня ва ўзросце 90 гадоў не стала нашага сталага чытача і аўтара «ГС», былога старшыні колішняга калгаса «Рассвет» Эдуарда Арочкі.

Яўген Іваноў

Яўген Іваноў

6 траўня ва Украіне ў Карпатах трагічна загінуў заснавальнік клуба «Круцім Зямлю» 28-гадовы Яўген Іваноў.

Ігар Калінічав

Ігар Калінічав

12 студзеня на 65-м годзе жыцця не стала вядомага ў Слоніме доктара кардыёлага-рэўматолага Ігара Калінічава, якога многія пацыенты паважалі і любілі.

Уладзімір Янушэвіч

Уладзімір Янушэвіч

13 лютага на 53-м годзе жыцця не стала вядомага слонімскага фатографа заснавальніка студыі «Графъ фота» Уладзіміра Янушэвіча.


Пратэст года

Энка

Жыхары Энкі на сходзе

Жыхары Энкі ў красавіку сабраліся разам, каб выказаць сваё незадавальненне пабудовай у іх мікрараёне крамы «Санта».


Махінацыя года

Суд прыгаварыў былога камандзіра слонімскай брыгады на 3,5 гады агульнага рэжыму з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі за завалоданне маёмасцю (махінацыі з бензінам) і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.


Помнік года

Помнік

Помнік Льву Сапегу

Напрыканцы жніўня на плошчы Леніна ўсталявалі помнік слонімскаму старосту Льву Сапегу. Размовы пра ўсталяванне помніка вяліся больш за 20 гадоў.


Рэканструкцыя года

Шчара

Гасцініца «Шчара» пасля рэканструкцыі

6 лістапада пасля капітальнага рамонту расчыніла свае дзверы абноўленая гасцініца «Шчара».


Мост года

мост

Новы пешаходны мост над Шчарай

Пешаходны мост праз Шчару ад спартыўнай школы да мэблевай фабрыкі паўстаў сёлета ў Слоніме.


Забарона года
З 25 студзеня Рассельгаснадзор забараніў пастаўкі прадукцыі са Слонімскага мясакамбіната з-за паўторнага выяўлення тэтрацыкліну ў ялавічыне.


Таямніца года
Краязнаўца Тодар Рабчык падкінуў слонімцам загадку, што, маўляў, альбярцінскія львы — гэта не арыгінальныя скульптуры, вырабленыя вядомым італьянскім скульптарам Антоніа Канова, а працы невядомага майстра.


Спадчына года

Дмітрый Смірноў

Дмітрый Смірноў з жонкай

Унук заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага Дмітрый Смірноў паказаў і расказаў ка­рэспандэнту «ГС» многае са спадчыны свайго дзядулі — старыя сямейныя альбомы Стаброўскіх, пісьмы, дакументы і асабістыя рэчы.


Выстава года

Генадзь Шлыковіч

Генадзь Шлыковіч на сваёй выстаўцы

Сёлета слонімцы маглі паглядзець на выставу камінных і настольных гадзіннікаў, якія калекцыяніруе слонімец Генадзь Шлыковіч каля 40 гадоў.


Перамога года

Анжаліка Жэльветра

Анжаліка Жэльветра з узнагародай

Анжаліка Жэльветра заваявала залаты медаль ў спаборніцтвах па настольным тэнісе падчас Міжнароднага фестывалю сярод спартсменаў-калясачнікаў.


Страва года

суп

Талеркі з супам, які гатуюць у СШ №10

Фота талеркі з супам, які гатуюць у СШ №10, стала ў інтэрнэце вірусным і выклікала шквал каментароў.


Знакі года

стэнды

Інфармацыйныя турыстычныя стэнды на плошчы Леніна

У Слоніме на плошчы Леніна і на вакзале з`явіліся інфармацыйныя турыстычныя стэнды, якія расказваюць гасцям пра культурна-гістарычную спадчыну нашага горада.


Сутыкненне года

сутыкнуўся з цягніком

Аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком

12 красавіка аўтамабіль слонімскага вадзіцеля сутыкнуўся з цягніком на чыгуначным пераездзе на вуліцы Пушкіна. Кіроўца застаўся жывы.


Памылка года
На прыватызаваным участку адной са слонімскіх дачніц у садаводчым кааператыве «Пралеска» памылкова спілавалі ўсе садовыя дрэвы.


Веламарафон года

Веламарафон

Веламарафон «Да разбітага каменя»

У чэрвені ў Слоніме адбыўся веламарафон «Да Разбітага каменя», у якім прынялі ўдзел каля паўтары тысячы ўдзельнікаў.


Знаходка года
Падчас рамонту даху Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа на гарышчы былі знойдзены чалавечыя косці і дакументы.


Гран-пры года

Атланта

«Атланта»

Выхаванкі ўзорнага танцавальнага калектыву «Атланта» пад кіраўніцтвам Алены Бельскай атрымалі гран-пры на II міжнародным конкурсе «Svetox» Святло Дружбы 2019».


Неперайменаванне года
Грамадскія актывісты атрымалі ад слонімскіх уладаў адмову на прапанову перайменаваць плошчу Леніна ў Тэатральную, матывуючы гэта вынікамі галасавання на сайце раёнкі. Праўда, таму, што ў галасаванні былі задзейнічаны ў тым ліку расійскія боты, не прыдалі значэння.


Банкруцтва года
СРУСП «Новадзявяткавічы» і Слонімская МПМК-164 прызнаны банкрутамі. Паводле рашэння суда, прадпрыемствы будуць ліквідаваныя адпаведна
24 і 14 лютага 2020 года.


Малітва года

Яўрэі

Яўрэі ў Слоніме

Каля сотні яўрэяў 3 чэрвеня наведалі некропаль сваіх продкаў у Слоніме і звярнуліся ў малітве да Бога.


Упрыгажэнне года

Анастасія Кергет

Анастасія Кергет

Баранавіцкая мастачка Анастасія Кергет упрыгожыла слонімскі чыгуначны вакзал барэльефамі.


Незадаволенасць года

сход

На сходзе будучых жыхароў дома на праспекце Незалежнасці, 25

У ліпені на будоўлі дома на праспекце Незалежнасці, 25 адбыўся сход, падчас якога будучыя жыхары шматпавярховіка выказалі сваё незадавальненне якасцю будаўніцтва.


Прызнанне года
58-гадовы слонімец прызнаўся, што забіў свайго 61-гадовага прыяцеля
9 траўня 2017 года і цела закапаў у сябе на надворку.


Пошукі года

пенсіянер

Знайші пенсіянера і прывезлі дамоў

Амаль суткі больш за 80 чалавек шукалі ў пачатку жніўня слонімскага пенсіянера, які пашоў у лес і дахаты не вярнуўся. Яго знайшлі на наступны дзень у балоце і прывезлі дамоў на квадрацыкле.


Даўгабуд года

Ачысныя збудаванні ў Дзераўной пачалі будаваць яшчэ ў 2007 годзе. Аб`ект прынялі ў эксплуатацыю ў 2012 годзе, аднак збудаванні не функцыянуюць да сённяшняга дня.


Памяць года

адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра выратавальніка Валерыя Каско

29 жніўня каля Слонімскага РАНС была адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра выратавальніка Валерыя Каско, які загінуў, ратуючы на пажары людзей, ва ўзросце 44 гадоў.


Свята года

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме

1 верасня ў Слоніме адбылося грандыёзнае свята — Дзень беларускага пісьменства і друку, на якое з`ехаліся госці з усёй Беларусі.


Марка года

марка

Марка «Слонім»

У 2019 годзе паступіла ў абарачэнне марка «Слонім» з серыі «Гарады Беларусі». Яе выпуск быў прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства і друку, што прайшоў у Слоніме.


Скарга года

Алесь Масюк

Алесь Масюк

Грамадскі актывіст Алесь Масюк падаў скаргу на парушэнне Рэспублікай Беларусь права на правасуддзе ў Камітэт ААН па правах чалавека пасля таго, як атрымаў адмовы ад мясцовых праваахоўнікаў на свае скаргі наконт несправядлівага, на яго думку, падліку галасоў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у 2018 годзе.


Штраф года
Слонімскае ГУП ЖКГ за парушэнне антыманапольнага заканадаўства эканамічны суд аштрафаваў на 12 750 рублёў.


Трагедыя года
25-гадовы жыхар Слонімшчыны, які пераехаў жыць на Зэльвеншчыну, збіў сваю 4-гадовую дачку настолькі, што яна памерла.


Суд года

Генадзь Хоміч супраць NEXTA

Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адсудзіў у вядомага блогера НЕХТА і шэрага беларускіх СМІ кампенсацыю маральнай шкоды за распаўсюджванне няспраўджанай інфармацыі.

Падрыхтавала Жанна ІВАНОВА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание